Якія акцыі правядуць на Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі


У гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка беларусы ладзяць Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Першыя акцыі пачаліся яшчэ на мінулых выходных, працягнуцца да канца тыдня. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў анонсы з розных краінаў.

Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Удзельнікі акцыі памяці Вітольда Ашурка на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Варшава, Польшча. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі ўжо прайшлі ў брытанскіх Лондане і Эдынбургу, польскіх Варшаве, Гданьску і Шчэціне, а таксама ў Нью-Ёрку і Рыме.

Да Дня салідарнасці з палітвязнямі ладзяць таксама марафон лістоў палітвязням і акцыю «1461 ліст Ціханоўскаму».

Плануюць такія акцыі:

Канферэнцыя і кангрэс

У шведскім Стакгольме 21 і 22 траўня пройдзе «Стакгольмская канферэнцыя ў справе Беларусі» з удзелам Святланы Ціханоўскай і іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. Там абмяркуюць важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры, мовы, еўрапейскай будучыні Беларусі, а таксама сітуацыю з палітвязнямі.

У чэшскай Празе 23–25 траўня пройдзе Кангрэс пра палітзняволеных у Беларусі з удзелам беларускіх праваабаронцаў і гуманітарных ініцыятываў, экспертаў у праве, былых зняволеных і сваякоў палітвязняў, беларускіх і замежных палітыкаў і дыпламатаў.

20 траўня

Брусель, Бельгія, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільму пра іх. Падрабязнасці.

Варшава, Польшча, 19:00. Адкрыты паказ фільму «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Падрабязнасці.

Турын, Італія, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3. Падрабязнасці.

21 траўня

Батумі, Грузія, 19:00. Акцыя салідарнасці на Плошчы Еўропы.

Беласток, Польшча, 18:00. Акцыя каля консульства Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi 1.

Варшава, Польшча, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці.

Варшава, Польшча, 17:00. Напісанне лістоў палітвязням у Моладзевым хабе. Падрабязнасці.

Варшава, Польшча, 18:00. Імпрэза з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці.

Варшава, Польшча, 19:00. «Вольныя купалаўцы» ў Музеі Вольнай Беларусі з праграмай «Слова з-за кратаў». Квіткі.

Вільня, Літва, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці.

Вільня, Літва, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча.

Вільня, Літва, 20:00. Спектакль «Вольныя», Vilniaus gatve 16. Рэгістрацыя.

Вроцлаў, Польшча, 18:00. Акцыя салідарнасці на Рынку ля фантануПадрабязнасці.

Клайпеда, Літва, 18:30. Паездка на роварах ад Molas’a.

Клайпеда, Літва, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere.

Люблін, Польшча, 10:00-15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». Падрабязнасці.

Стакгольм, Швецыя, 18:30. Мітынг салідарнасці, Sergels torg.

Тбілісі, Грузія, 19:00. Напісанне лістоў салідарнасці. Падрабязнасці.

Фларэнцыя, Італія, 12:00. Арт-перформанс у Форуме Мандэлы «Галасы, што (не) гучаць». Падрабязнасці.

Цюрых, Швейцарыя, 18:30-19:30. Акцыя на Züghusplatz. Падрабязнасці.

23 траўня

Таллін, Эстонія, 17:30. Паказ фільму «Выпадковы прэзідэнт». Рэгістрацыя.

Будва, Чарнагорыя, 19:00. Паказ фільму «Беларусь 23.34». Падрабязнасці.

26 траўня

Варшава, Польшча, 19:00. Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі.

***

На момант публікацыі «Вясна» называе палітвязнямі 1362 асобаў, ведае пра больш як 5 тысяч палітычных прысудаў. Але гэта далёка не поўная колькасць зняволеных з палітычных прычынаў: праваабаронцы ацэньваюць кожную справу індывідуальна і не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам, а сваякі некаторых зняволеных баяцца даваць розгалас фактам пераследу. Некаторыя праваабаронцы крытыкуюць крытэры «Вясны» як занадта вузкія і не адпаведныя рэпрэсіям – напрыклад, у палітвязні не залічваюць тых, хто адбывае «хатнюю хімію».

Разбор
«Успрымала кватэру як турму, у якой мы сядзелі разам з сынам». Як беларусы адбываюць «хатнюю хімію»?
2024.05.03 08:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў