У Ашхабадзе ўсталявалі пяціметровы помнік Янку Купалу


У сталіцы Туркменістана Ашхабадзе ўсталявалі вялікі помнік беларускаму песняру – Янку Купалу. Ён з’явіўся на алеі сярод 25 помнікаў класікам сусветнай літаратуры, прыкмеціла «Радыё Свабода».

Помнік Янку Купалу, адкрыты ў Ашхабадзе.
Крыніца: Радыё Свабода

У Туркменістане на трохсотгоддзе з дня нараджэння нацыянальнага паэта Махтумкулі Фрагі праводзіцца Міжнародная канферэнцыя міністраў культуры.

Спецыяльна да гэтай падзеі на поўдні Ашхабада быў адкрыты 60-метровы манумент паэту, а побач з ім у алеі размясціліся помнікі 25 класікам сусветнай літаратуры і мастацтва. Сярод іх з’явіўся і пяціметровы помнік Янку Купалу.

Як адзначае выданне, у сакавіку 2024 года амбасадар Туркменістану ў Беларусі Назаркулы Шакулыеў у размове з журналістамі паведаміў, што помнік прайшоў усе ўзгадненні з беларускім бокам.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў