Паводле інфармацыі «Гомельскай Вясны», былы жыхар Светлагорска, які быў завербаваны ў ПВК Вагнэра падчас адбыцця пакарання ў РФ, загінуў ва Украіне.
Мужчына ў 2008 годзе скончыў «Светлагорскае дзяржаўнае ПТВ № 50 – хімікаў». Працаваў вахтавым метадам у расейскай буравой кампаніі. У Расеі быў затрыманы і асуджаны па наркатычным артыкуле крымінальнага кодэксу. Падчас адбыцця пакарання быў завербаваны на ўмовах амністыі ў ПВК Вагнэра.
«Медиазона» паведамляе, што імя загінулага – Марат Суўханаў. Калі ён загінуў – невядома.
Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што ў Маладзечне пахавалі яшчэ аднаго найміта з Беларусі – 22-гадовага беларуса Віталя Чыбісава. Ён загінуў ва Украіне ў лістападзе 2023 году.
Глеб Нержын belsat.eu