Патрыярх Кірыл: «Рускі свет – гэта адначасова і ўкраінскі свет, і беларускі свет»


Кіраўнік РПЦ выказаў спачуванні ў сувязі «са спробамі палітызаваць паняцце «рускі свет». Пра гэта паведамляе patriarchia.ru.

«На жаль, нашыя праціўнікі выкарыстоўваюць словы «рускі свет» як нейкі жупел, як пудзіла, заяўляючы, быццам гэта нейкая дактрына, якая служыць выключна знешнепалітычным інтарэсам Расейскай Федэрацыі, – цытуе патрыярха афіцыйная старонка РПЦ. – Аднак няма нічога больш далёкага ад ісціны, чым атаясамліваць «рускі свет» выключна з Расейскай Федэрацыяй.

…Расейскі свет – гэта адначасова і ўкраінскі свет, і беларускі свет». «Гэта свет усяе Русі. Гэта свет, які створаны праз хрышчэнне ў Дняпры, гэта свет князя Уладзімера, гэта сістэма каштоўнасцяў, якая пранікла ў культуру», – лічыць патрыярх Кірыл.

«Разгарніце «Аповесць мінулых гадоў», на самым пачатку гэтага твора ёсць словы «адкуль пайшла руская зямля». Там няма згадак пра Украіну, Расею, Беларусь, – там ёсць Руская зямля. Ці маем мы права ва ўгоду палітычным настроям адмаўляцца ад нашай гісторыі, ад нашых ідэалаў, ад нашых святых, ад нашых манастыроў, ад нашага набажэнства, ад нашай агульнай мовы?», – сказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас выступу ў Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры з нагоды дня памяці Сергія Раданежскага.

ЮВ, belsat.eu, паводле patriarchia.ru

Стужка навінаў