Дзярждэп: Лукашэнка аддае прыярытэт інтарэсам Пуціна перад інтарэсамі свайго народу


Кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Мэт’ю Мілер падчас брыфінгу 29 чэрвеня пракаментаваў прысутнасць ПВК Вагнэра ў Беларусі.

ПВК Вагнэра. Крыніца: slovoidilo.ua

«Рашэнне запрасіць ПВК Вагнэра ў Беларусь стала яшчэ адным знакам, што рэжым Лукашэнкі аддае прыярытэт інтарэсам Пуціна перад інтарэсамі свайго народу. Прысутнасць Вагнэра ніколі не спрыяла стабільнасці, дзе б яны ні былі», – сказаў ён.

Пры гэтым Мэт’ю Мілер (Matthew Miller) адзначыў, што не мае звестак пра месцазнаходжанне Яўгенія Прыгожына або іншых вагнэраўцаў.

Агляд
Лагеры баевікоў – цяпер не жарт. Што вядома пра вагнэраўцаў і будоўлю ў Асіповічах
2023.06.29 18:32

Улады Беларусі пацвярджаюць, што ў краіну запрасілі лідара мяцежных баевікоў Групы Вагнэра Яўгенія Прыгожына, і нават заяўляюць, што гатовыя прыняць баевікоў у беларускае войска. На момант публікацыі няма пацверджанняў таго, што баевікі і асабіста Прыгожын былі ў Беларусі, але ёсць ускосныя сведчанні: самалёты Прыгожына заляталі ў Беларусь.

Расейскія медыі паведамілі 26 чэрвеня аб будаўніцтве лагеру для баевікоў Групы Вагнэра пад Асіповічамі. Паводле крыніцы ў лясніцтве, лагер разлічаны на 8 тысяч ложкаў. У Асіповіцкім райвыканкаме і ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі заявілі, што інфармацыі аб такім лагеры не маюць.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў