«Інфармацыі пра гэта няма». У Асіповічах нічога не ведаюць пра «лагер для вагнэраўцаў»


У Асіповіцкім райвыканкаме кажуць, што ў іх няма інфармацыі пра нібыта будоўлю лагеру для наймітаў ПВК Вагнэра. «Ніякіх размоваў пра гэта не было, нічога», – адзначылі ў выканаўчым камітэце.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: lesgazeta.by

«У нас ніякай такой інфармацыі няма. Ну, і нават калі б была такая інфармацыя, то яна была б засакрэчаная. Ніякіх размоваў пра гэта не было, нічога. Мяркую, калі будзе інфармацыя, яна будзе асвятляцца ў медыях», – заявілі ў Асіповіцкім райвыканкаме.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі таксама сказалі, што інфармацыяй пра «лагер для баевікоў» не валодаюць.

Раней расейскае выданне «Вёрстка» са спасылкаю на лясгасы Магілёўскай вобласці напісала, што ля Асіповічаў пачалі будаваць лагер для вагнэраўцаў, разлічаны на 8 тысячаў байцоў, і што такіх лагераў у Беларусі будзе некалькі.

Тым часам праект «Беларускі гаюн» напісаў, што пацверджанняў пачатку нейкіх будаўнічых працаў няма.

«За мінулыя содні не было зафіксавана ніякай актыўнасці ў Асіповіцкім раёне, не кажучы ўжо аб будаўніцтве такога буйнога аб’екту».

Hавiны
Расейскія СМІ: Пад Асіповічамі пачалі будаваць лагеры для ПВК Вагнэра
2023.06.26 18:27

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў