Прадпрымальніка з Баранавічаў абвінавачваюць у закліках да санкцыяў. Яму пагражае да 12 гадоў турмы


Супраць 47-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Буната завялі крымінальную справу за заклік да санкцыяў, паведамляе «Наша Ніва».

Сяргей Бунат.
Фота: Сяргей Бунат / В контакте

Жыхара Баранавічаў Сяргея Буната затрымалі 31 жніўня 2023 года. Спачатку – за рэпост у «Одноклассниках» публікацыі «Белсату» з групы «Stop Luka» пра Дзень Волі, зроблены яшчэ ў 2017 годзе. За гэта мужчыну прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Праз 15 содняў прадпрымальніка перазатрымалі паводле крымінальнай справы. Яго вінавацяць у закліках да санкцыяў. Дэталі справы невядомыя, гэта можа быць што заўгодна – ад каментара ў сацсетках да паведамлення дэмакратычным сілам пра тое, што нехта абыходзіць санкцыі.

Сяргею пагражае ад 4 да 12 гадоў турмы. На волі яго чакаюць жонка і няпоўнагадовая дачка.

Крымінальную адказнасць за заклік да санкцыяў Лукашэнка ўвёў у снежні 2021 года. Тады быў зменены артыкул 361 Крымінальнага кодэксу «Заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы», ён стаў гучаць як «Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Максімальны тэрмін пакарання паводле гэтага артыкулу – 12 гадоў.

Hавiны
Сілавікі актыўна затрымліваюць беларусаў за каментары пра падзеі ў «Крокус Сіці Холе»
2024.03.27 19:24

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў