Лукашэнка ўвёў крымінальную адказнасць за заклікі да санкцыяў


Пакаранні – да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў пытаннях вайсковай бяспекі. 29 лістапада 2021 года.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 14 снежня падпісаў закон «Аб зменах Крымінальнага кодэксу», які ўводзіць крымінальную адказнасць за заклікі да санкцыяў адносна Рэспублікі Беларусь, ейных грамадзянаў і арганізацыяў, піша БелТА. Законапраект выносіў на разгляд на даручэнне Лукашэнкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў.

Дакладныя фармулёўкі з закону не прыводзяцца, але падчас разгляду законапраекту ў Палаце прадстаўнікоў паведамлялася, што ён уносіць змены ў арт. 361 КК РБ («Заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы»).

Як і прапаноўвалася ў законапраекце, пакаранні прадугледжаныя такія:

  • да 6 гадоў пазбаўлення волі – калі заклікі адрасаваныя шараговым асобам;
  • да 10 гадоў – калі да іншых дзяржаваў, міжнародных і замежных арганізацыяў;
  • да 12 гадоў – калі заклікі паходзяць ад службовай асобы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў або калі «прывялі да цяжкіх наступстваў, напрыклад, абмежавання гандлю, уключэння прадпрыемстваў у санкцыйны спіс».
Hавiны
Лукашэнка пагражае ў адказ на санкцыі перакрыць газ у Еўропу
2021.12.13 13:21

БелТА падкрэслівае, што гэткія пакаранні – «адэкватны адказ на спробы нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы з боку дэструктыўных сілаў».

Раней мноства дэпутатаў, чыноўнікаў і дзяржаўных службоўцаў (дэпутат Алег Гайдукевіч, старшыня Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч і іншыя) выказваліся аб тым, што санкцыі толькі «зробяць краіну мацнейшай», «створаць умовы для пад’ёму эканомікі» і дадуць «новыя магчымасці». Ці закранае іх цяпер крымінальны артыкул, невядома.

Hавiны
Як будуць выглядаць паліцы супермаркетаў пасля ўвядзення харчовага эмбарга? Паказваем
2021.12.11 07:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў