На 1 траўня на Гарадзеншчыне задумалі правесці «Забегі міру»


У Беларусі 1 траўня адзначаецца дзяржаўнае «Свята працы». У Савецкім Саюзе святу прыдумалі лозунг «Мир, труд, май». Сёлета – падчас вайны ва Украіне – улады Гарадзенскай вобласці вырашылі зрабіць акцэнт на першым слове з таго лозунгу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Савецкая паштоўка да Свята працы. Скан: drAX / sovposters.ru

Анонсы святочных імпрэзаў на 1 траўня ў 2023 годзе збольшага звычайныя: узнагароджанні працоўных дзяржаўнымі прафсаюзамі, ускладанні кветак, канцэрты, кірмашы, выставы і конкурсы. Ды ў афішах назіраюцца дзве асаблівасці.

Першая – практычна нідзе ў афішах канцэртаў не называюць выступоўцаў. Станам на 28 красавіка ў анонсах за рэдкім выключэннем пішуць пра канцэрты абстрактных «папулярных артыстаў» ці «прафсаюзных творчых калектываў».

Другое – у шэрагу гарадоў пройдуць «Забегі міру». Імпрэзаў пад такой назвай на 1 траўня ўлады раней не ладзілі, хоць, напрыклад, ладзілі «Забегі адважных» да Дня Перамогі ці «Beauty run» («Забег прыгажосці») да 8 сакавіка. Дэталяў пра «Забегі міру» не анансуюць – хіба час старту, але амаль нідзе не апісваюць маршрут, дыстанцыю ці спосаб рэгістрацыі да ўдзелу.

«Забегі міру» ладзяць не па ўсёй краіне. Такія забегі анансавалі на момант публікацыі ў Горадні (там пад лозунгамі са словам «мір» плануюць таксама галоўную імпрэзу) і Гарадзенскай вобласці: у Ашмянах, Астраўцы, Воранаве, Шчучыне.

Пры тым у Горадні адразу пасля забегу будуць ускладаць кветкі да помніку ваярам і партызанам, загінулым у Вялікай айчыннай вайне. А ў Салігорску плануюць спартовую эстафету «Май, спорт, труд рядом идут!» – без ніякага міру.

«Забегі міру» праводзяць у час, калі Беларусь саўдзельнічае ў расейскім нападзе на Украіну, улады Беларусі падазраюць у саўдзеле ў ваенных злачынствах, а Беларусь рыхтуецца прымаць і ўжываць расейскую ядравую зброю. У суседняй Расеі тым часам за слова «мір» могуць і аштрафаваць.

Hавiны
Лукашэнка: Ніхто на Беларусь нападаць не збіраецца – ні ўкраінцы, ні палякі
2023.04.28 18:11

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў