Арына Сабаленка перамагла на «Australian Open». Але пакуль яна яшчэ другая ракетка свету


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сталася чэмпіёнкаю турніру «Australian Open» – 27 студзеня ў фінале перамагла (6:3 6:2) кітаянку Чжэн Цінь Ўэнь.

Арына Сабаленка
Архіўнае фота. Арына Сабаленка на «US Open». 29 жніўня 2023 года.
Фота: Hameltion / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

Арына Сабаленка такім чынам сталася пераможцай «Australian Open» другі раз запар. Мінулы раз такое ўдавалася іншай беларусцы, Вікторыі Азаранцы, у 2012 і 2013 гадах. Як адзначае «Tribuna», Сабаленцы за перамогу дастанецца больш як $ 2 млн.

Чжэн Цінь Ўэнь цяпер займае 15-ае месца ў рэйтынгу Жаночай асацыяцыі тэнісу. Сабаленка пакуль на другім месцы – яна страціла статус першай ракеткі свету ў мінулым лістападзе, прабыўшы на першай пазіцыі 8 тыдняў.

На першае месца тады выйшла полька Іга Сьвёнтэк, якая на момант публікацыі захоўвае гэтае месца, хоць на «Australian Open» прайграла ў 3-м раўндзе.

Сабаленка цярпіць праз уласную няпэўную пазіцыю адносна ўладаў у Беларусі і вайны ва Украіне. Нядаўна яна прасіла «хоць трошкі падтрымання» пасля скандалаў, звязаных з «палітычным маўчаннем».

Гісторыі
Хто такая Сабаленка: першая ракетка свету, якая толькі нядаўна выказалася супраць вайны
2023.09.11 15:36

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў