Беларуска Сабаленка перастала быць першай ракеткай свету


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка страціла лідарства ў Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), якое яна трымала амаль два месяцы. Замест яе першаю ракеткаю свету зрабілася полька Іга Сьвёнтэк.

Тэнісістка Арына Сабаленка на стадыёне «Ўімблдан». Лондан, Вялікая Брытанія. Ліпень 2023 года.
Фота: sabalenka_aryna / Instagram

Польская тэнісістка выгуляла Выніковы турнір WTA ў Мексіцы, абышоўшы ў фінале амерыканку Джэсіку Пэгулу (6:1, 6:0). Перад гэтым у паўфінале яна перагуляла якраз беларуску (6:3, 6:2). Гэта дазволіла Ізе Сьвёнтэк вярнуць лідарства ў рэйтынгу, адабраўшы статус першай ракеткі ў Арыны Сабаленкі.

Выніковы турнір WTA стаў апошнім прэстыжным турнірам 2023 года.

Сабаленка была першаю ракеткаю з 11 верасня. У статусе найлепшай тэнісісткі яна правяла 8 тыдняў. Цікавы момант: насупраць прозвішча Сабаленкі на афіцыйным сайце WTA адсутнічае дзяржаўны чырвона-зялёны сцяжок.

Беларусы і раней рабіліся першымі ракеткамі свету: у 2012–2013 годзе – Вікторыя Азаранка, у 2003-м – Максім Мірны, які выступаў у парным разрадзе.

Гісторыі
Хто такая Сабаленка: першая ракетка свету, якая толькі нядаўна выказалася супраць вайны
2023.09.11 15:36

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў