Арына Сабаленка – першая ракетка свету


Імя беларускай тэнісісткі з’явілася на першым радку рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Арына Сабаленка на корце пасля перамогі на «Australian Open». Мельбурн, Аўстралія. 28 студзеня 2023 года.
Фота: sabalenka_aryna / Instagram

Цікавы момант: насупраць прозвішча Арыны Сабаленкі адсутнічае дзяржаўны чырвона-зялёны сцяжок. Няма яго і насупраць прозвішча Вікторыі Азаранкі (цяпер яна на 23-м месцы рэйтынгу), як няма расейскага сцяжка насупраць прозвішчаў тэнісістак з Расейскай Федэрацыі.

Беларусы ўжо не ўпершыню робяцца першымі ракеткамі свету: у 2012–2013 годзе – Вікторыя Азаранка, у 2003-м – Максім Мірны, які выступаў у парным разрадзе.

Арына Сабаленка ў 2020 годзе падпісала праўладны ліст спартоўцаў, а пазней трапляла ў скандалы з нагоды таго, што адмаўлялася адназначна выказваццца супраць вайны ва Украіне і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

6 чэрвеня 2023 года пасля матчу ў чвэрцьфінале «Roland Garros» Сабаленка заявіла, што не падтрымлівае вайны ды Аляксандра Лукашэнкі, адзначыўшы, што яна не экспертка ў палітыцы ды не хоча, каб ейная краіна была ўцягнутая ў вайну.

Каментар
Тэнісістка Сабаленка сказала, што яна супраць вайны і Лукашэнкі. А ў чым быў скандал да таго?
2023.06.06 23:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў