Ізраіль ліквідаваў высокапастаўленага іранскага афіцэра. Іран пагражае адпомсціць


У выніку ізраільскага авіяўдару 25 снежня каля сталіцы Сірыі Дамаска быў забіты высокапастаўлены дарадца іранскага Корпусу вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі Саед Рэза Мусаві. Пра гэта паведамляе Reuters.

Саед Разі Мусаві.
Фота: irna.ir

Саед Разі Мусаві каардынаваў вайсковую супрацу паміж Сірыяй і Іранам. Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана перапыніла сваю эфір, каб абвясціць, што Мусаві быў забіты.

Цяпер Тэгеран абяцае пакараць Ізраіль. «Безумоўна, узурпатарскі і варварскі сіянісцкі рэжым заплаціць за гэтае злачынства», – заявіў прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі, піша «The Jerusalem Post».

Медыі паведамляюць, што Мусаві адказваў за фінансаванне і пастаўкі зброі праіранскім узброеным фармаванням у рэгіёне, у тым ліку ліванскай «Хізбуле». Мусаві быў сябрам і паплечнікам камандуючага спецпадраздзялення «Аль-Кудс» у складзе КВІР Касэма Сулеймані, які быў забіты ў 2020 годзе ў Багдадзе ў выніку амерыканскага авіяўдару.

Hавiны
Прэзідэнт Ірану заявіў, што Ізраіль перасек «чырвоную лінію»
2023.10.29 09:09

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў