Прэзідэнт Ірану заявіў, што Ізраіль перасек «чырвоную лінію»


Прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі заявіў, што Ізраіль сваімі дзеяннямі «перайшоў чырвоную лінію, што можа прымусіць усіх прыняць меры».

«Вашынгтон просіць нас нічога не рабіць, але яны працягваюць аказваць шырокую падтрымку Ізраілю. ЗША пасылалі сігналы «Восі супраціву», але атрымалі выразны адказ на поле бою», – адзначаецца ў паведамленні іранскага прэзідэнта ў сацсетцы X.

«Вось супраціву» – гэта неафіцыйны альянс Ірана і праіранскіх груповак на Блізкім Усходзе («Хамас», «Хізбула», еменскія хусіты ды іншыя).

Раней Тэгеран папярэджваў Ізраіль, што можа ўмяшацца ў канфлікт, калі Цагаль перакрочыць пэўныя чырвоныя лініі падчас баявых дзеянняў супраць «Хамасу».  Кіраўнік МЗС Ірану Гусэйн Амір-Абдулагіян 16 кастрычніка адзначыў, што імавернасць адкрыцця новага фронту расце з кожнаю гадзінай, і прыгразіў «вялізнымі стратамі» ЗША.

22 кастрычніка ізраільскі міністр эканомікі і прамысловасці Нір Баркат заявіў, што калі групоўка «Хізбула» або іншая проксі-сіла Тэгерану вырашыць адкрыць другі фронт, Ізраіль атакуе Іран.

Hавiны
«Будзе доўгая і цяжкая вайна». Нэтаньягу заявіў, што армія Ізраілю ўвайшла ў Газу, каб знішчыць «Хамас»
2023.10.29 00:13

28 кастрычніка прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што Цагаль праводзіць наземную аперацыю ў сектары Газа і яна з’яўляецца другім этапам вайны з «вельмі дакладнымі мэтамі».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў