Разам з беларусамі на акцыю прыйшлі ўкраінцы і палякі: Дзень Волі ў Беластоку


У Беластоку, як і па ўсім свеце, 25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. Сотні людзей прыйшлі на Рынак Касцюшкі ў самым цэнтры Беластоку, каб узяць удзел у святочным мітынгу. У гэтым горадзе заўжды было шмат беларусаў, і Дзень Волі ў Беластоку адзначаецца з 1985 года. Цяпер разам з беларусамі на акцыю прыйшлі ўкраінцы і палякі.

Святкаванне Дня волі у Беластоку, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат

У Беластоку адна з самых вялікіх беларускіх дыяспараў за мяжой, яна падрыхтавала цэлы комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пікам стаў святочны мітынг, які прайшоў у самым цэнтры Беластоку.

Святкаванне Дня волі у Беластоку, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат

На мітынг прыйшла дачка Паўла Латушкі Яна.

«Гэта вельмі важнае свята для ўсіх беларусаў, гэта наш Дзень Вольнай Беларусі. Я хачу жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі, таму я сёння прыйшла, мы працягваем змагацца за вольную Беларусь нават тут за мяжой. Я ўпэўнена, што мы паедзем усе разам у новую свабодную краіну, што рэжым падзе даволі хутка. У Менску на такія акцыі хадзілі мае дзядуля і бабуля, цяпер я хаджу. Тата таксама з раніцы мне патэлефанаваў і павіншаваў з гэтым святам», – сказала ў размове з «Белсатам» Яна Латушка.

Святкаванне Дня волі у Беластоку, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат
Святкаванне Дня волі у Беластоку, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат

Сям’я Верамеенка не прапускае нацыянальных акцыяў у Беластоку, тым больш яны не маглі не прыйсці на мерапрыемства, прысвечанае Дню Волі.

«Для мяне гэта самае галоўнае, самае вялікае свята: гэта як нашая мінуўшчына, так і будучыня. Я вельмі спадзяюся, што хутка настане той час, калі мы будзем святкаваць у нашых беларускіх гарадах, як гэта было раней, і як мы зараз святкуем за мяжой», – кажа Вольга Верамеенка.

Святкаванне Дня волі у Беластоку, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат

Сярод удзельнікаў акцыі і былы палітвязень Віктар Пархімчык.

«Дзень Волі – гэта свята, якое абʼядноўвае ўсіх беларусаў. У сённяшняю дату вельмі важныя падзеі адбываліся, і гэта дазваляе мне адчуваць сябе ў супольнасці нашых землякоў беларусаў. Мы, беларусы, мусім быць разам, павінен быць яднаючы фактар, калі яго не будзе, то мы губляемся як нацыя і як людзі, які застаюцца без каранёў. Гэта нашае жыццё і наступных пакаленняў таксама. Трэба ведаць, хто мы», – адзначае былы палітвязень Віктар Пархімчык.

Святкаванне Дня волі у Беластоку, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат
Святкаванне Дня волі у Беластоку, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат

25 сакавіка ў Беластоку адбудзецца святочны канцэрт, а 26-га – беларускі пікнік, на які запрошаныя ўсе ахвотныя.

Рэпартаж
«Каб усе людзі, якія абслугоўваюць рэжым, адчувалі сябе здраднікамі». Як адзначылі Дзень Волі ў Варшаве
2023.03.25 16:07
Фота
Беларусы Кіева адзначылі у парку Тараса Шаўчэнкі Дзень Волі
2023.03.25 16:01

Алесь Ляўчук belsat.eu

Стужка навінаў