Кіраўнік памежнай службы Украіны распавёў пра сустрэчу з беларускім калегам перад вайной


Сяргей Дэйнэка, кіраўнік памежнай службы Украіны, апавёў, што перад расейскім нападам ён сустракаўся з беларускім калегам Анатолем Лапо. Украінскі памежнік казаў беларускаму пра напад з боку Расеі, але апошні ў гэта не паверыў, піша выданне «Українська правда».

Сяргей Дэйнэка, кіраўнік памежнай службы Украіны. Фота Українська правда

19 лютага кіраўнік памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнэка на мяжы на даручэнне Уладзіміра Зяленскага сустракаўся з кіраўніком памежнага камітэту Беларусі Анатолем Лапо. Украінскі памежнік адзначыў у размове, што нельга парушаць мяжу і спрыяць гэтаму.

«Калега мяне запэўніў, што гэтага «дакладна не адбудзецца». Але з ягонай рэакцыі я ўбачыў, што ён хлусіў. Гэта была апошняя сустрэча і апошняя размова з ім. Я даў яму паслухаць некаторыя матэрыялы, пераслухаў размовы расейскіх вайскоўцаў. Ён пабялеў, пачырванеў, пазелянеў, паабяцаў, што ўвечары таго ж дня дакладзе Лукашэнку. Што ж, мы ўжо бачылі, што было далей», – распавёў Сяргей Дэйнэка.

Кіраўнік памежнай службы Украіны таксама кажа, што ніякія ўмацаванні на мяжы не змогуць цалкам спыніць нападніка, але могуць запаволіць яго наступ.

«На сёння я не бачу пагрозы з боку Беларусі. Калі вы просіце мяне даць гарантыі, што гэтага не адбудзецца, то я не магу. Бо я не разумею, што будзе праз два тыдні. Калі праз два тыдні я ўбачу развіццё сітуацыі, наша выведка будзе працаваць, атрымае планы праціўніка, мапы, схемы, планы наступальнай аперацыі, то я буду вымушаны даводзіць свае высновы вышэйшаму вайскова-палітычнаму кіраўніцтву», – кажа Сяргей Дэйнэка.

Украінскі памежнік дадае, што на тэрыторыі Беларусі няма тых сілаў, каб паспяхова правесці наступальную аперацыю.

Hавiны
На гадавіну пачатку вайны Кіеў наведаў прэм’ер Польшчы
2023.02.24 12:48

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў