На гадавіну пачатку вайны Кіеў наведаў прэм'ер Польшчы


Прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі 24 лютага прыбыў у сталіцу Украіны. Тут палітык зладзіць некалькі сустрэчаў на высокім узроўні. Паведамляецца, што ва Украіну ўжо транспартавалі з Польшчы танкі «Leopard 2».

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі ў Кіеве.
Фота: Канцылярыя польскага прэм’ера / Twitter

Матэўш Маравецкі, прэмʼер-міністр Польшчы, наведвае Украіну. У Кіеве польскі палітык сустрэўся з сваім украінскім калегам Дзянісам Шмыгалём.

«Візіт адбываецца ў асаблівы дзень – сёння гадавіна расейскай агрэсіі супраць Украіны. Разам з прэмʼер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалём усклалі кветкі да Сцяны памяці загінулых за Украіну», – паведаміў прэмʼер Польшчы.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі ў Кіеве.
Фота: Канцылярыя польскага прэм’ера / Twitter

Польскі прэмʼер-міністр выступіць у Вярхоўнай Радзе і зладзіць некалькі сустрэчаў на высокім узроўні.

Выданне «Onet» са спасылкаю на свае крыніцы паведамляе, што Украіна ўжо атрымала ад Польшчы некалькі танкаў «Leopard 2». Падрабязнасцяў выданне пакуль не агучвае.

24 лютага летась Расея распачала вайну супраць Украіны. Раніцаю войскі РФ нанеслі ракетныя і авіяўдары па тэрыторыі гарадоў Украіны. Уварванне адбылося з тэрыторыі Беларусі, з усходу і з поўдня Украіны. Крэмль планаваў, што вайна завершыцца праз некалькі дзён, але ўкраінцы выстаялі і паспяхова адбіваюць атакі агрэсара.

Hавiны
У Менску на знак салідарнасці з украінцамі ўзнялі сцяг Украіны
2023.02.24 11:40

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў