У справе «е-дастаўкі» працягваюцца ператрусы і затрыманні сваякоў палітвязняў


У Беларусі працягваюцца ператрусы і арышты сваякоў палітвязняў, пра гэта «Белсату» распавёў прэс-сакратар аб’яднання былых сілавікоў «BELPOL» і блогер «Народнага рэпарцёра» Аляксандр Кабанаў.

Паводле Кабанава, прынамсі ў трох семʼях палітвязняў праходзяць ператрусы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У Беларусі другі дзень сілавікі працягваюць правяранні і затрыманні ў семʼях асуджаных з палітычных прычынаў і ў былых палітвязняў. 23 студзеня пад пераслед сілавікоў трапілі прынамсі 84 асобы. Не менш за 37 былі затрыманыя.

Нагодаю для новай хвалі затрыманняў, паводле кіраўніка фонду «BYSOL» Андрэя Стрыжака, паслужыла тое, што сілавікі атрымалі доступ да звестак рэтэйлера «Еўраопт»: менавіта яго сэрвісам дастаўкі карысталіся актывісты, каб дапамагаць харчамі родным рэпрэсаваных.

«Асабліва варта закрануць тое, як у гэта ўцягнуты калядзяржаўны бізнес, у прыватнасці, «Еўраопт». Арганізацыя «INeedHelpBy», што дапамагае беларусам, ладзіла даставу больш чым 16 тысячам сем’яў, якія пацярпелі падчас пратэстаў і далейшых рэпрэсіяў, і карысталася сэрвісам «е-доставка». Выглядае, што сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту» і паводле гэтых базаў «працавалі». Шмат асобаў, да якіх учора прыйшлі, казалі пра тое, што цікавіліся не толькі сувяззю з «BYSOL», а ў тым ліку гэтымі харчовымі наборамі», – апавёў Андрэй Стрыжак.

Ён звярнуў увагу, што ініцыятывы «INeedHelpBy» доўгі час у Беларусі не чапалі. Толькі напярэдадні арганізацыю прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» – і адразу пачалася атака: «Гэта паказвае, што рыхтаваліся загадзя, даўно, і цяпер розныя сілавыя структуры каардынуюцца паміж сабою».

Hавiны
Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 содняў
2024.01.24 12:43

АА belsat.eu

Стужка навінаў