Што будзе на Дзень Волі. Афіша для Беларусі, Польшчы і іншых краінаў


«Белсат» збірае імпрэзы на Дзень Волі ў 2024 годзе – з нагоды 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі ведаеце пра імпрэзу, якой няма ў спісе ніжэй, пішыце нам у @BelsatBot!

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская з нагоды Дня Волі заклікала беларусаў за мяжой ладзіць акцыі і маршы, ахвяраваць грошы на дапамогу беларусам праз дабрачынныя фонды, пісаць лісты палітвязням, вывешваць з вокнаў і гаўбцоў беларускія сцягі.

Спіс імпрэзаў збіраюць таксама на сайце Bnr106.info і на мапе праекту Dze.chat.

Архіўнае фота. Марш Свабоды з нагоды Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 26 сакавіка 2022 года.
Фота: Света Фар / Белсат

Беларусь

Спадзявацца на легальнае святкаванне Дня Волі ў Беларусі, як было на стагоддзе абвяшчэння незалежнасці БНР, цяпер не выпадае з прычыны палітычных рэпрэсіяў.

Ды найперш для людзей у Беларусі каманда БНР-100 ладзіць онлайн-канцэрт БНР-106. Арганізатары абяцаюць трансляцыю шоу з канцэртам, анансавалі выступы гуртоў «Volski», «J:Морс», «Naviband», «Dzieciuki», «Šuma» і «Nochy».

Афіша канцэрту на Дзень Волі.
Выява: Bnr106.info

Трансляцыю БНР-106 плануюць пачаць 25 сакавіка а 19:00 паводле менскага часу. Ахвяраваць на правядзенне канцэрту БНР-106 можна на «BYSOL».

А 23:00 паводле менскага часу 25 сакавіка «Белсат» пакажа таксама спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ад Беларускага свабоднага тэатру.

Тэст
А што святкуем? Правер, ці ведаеш галоўнае пра Дзень Волі
2023.03.25 10:00

Польшча

Галоўная імпрэза: 24 сакавіка, Варшава. Марш і мітынг-канцэрт. Аб’яднаны пераходны кабінет і партнёры ладзяць марш і мітынг-канцэрт. Пачатак акцыі а 14:00 на пляцы Трох крыжоў, фінал – канцэрт на Замкавым пляцы з удзелам Піта Паўлава, гуртоў «Dzieciuki», «The Superbullz», «Atesta», «Belarusian Truestory» і іншых. Збор ахвяраванняў на імпрэзу – на «BYSOL».

Іншыя імпрэзы

19 сакавіка

Варшава. Аўтарскі вечар Змітра Бартосіка.

21 сакавіка

Вроцлаў. Канцэрт «Дай дарогу!».

22 сакавіка

Гайнаўка. Прагляд дакументальнага фільму «Такога кшталту надзея».

23 сакавіка

Беласток. Кўіз і прэзентацыя мапы гістарычна-культурнай спадчыны.

Беласток. Прагляд дакументальнага фільму «Такога кшталту надзея» і сустрэча з Андрэем Саннікавым.

Варшава. Канцэрт гурта «Volski» (квіткі распрадалі).

Варшава. Лекцыя Зянона Пазняка і канцэрт з удзелам гурта «Гаёўкі», хору «Лептон», Змітра Бартосіка, Таццяны Карпіловіч і іншых.

Зелёна Гура. Сустрэча Таварыства сяброў Беларусі з дыскусіяй і канцэртам.

Кракаў. Адкрыццё выставы карцінаў, паэтычная і гітарная вечарыны.

24 сакавіка

Беласток. Літургія, мітынг-канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Ігара Палынскага і гурта «Kurwadziki».

Бельск-Падляскі. Прагляд дакументальнага фільму «Такога кшталту надзея» і сустрэча з Андрэем Саннікавым.

Быдгашч. Паказ беларускіх фільмаў «Бусел» і «Калі кветкі не маўчаць».

Варшава. Адкрыццё выставы твораў Алеся Пушкіна ў прасторы «Робім разам».

Варшава. Канцэрт гурта «N.R.M.».

Варшава. Канцэрт кавэр-бэнду «G.Ducks» з гітамі беларускіх гуртоў.

Варшава. Спектакль «У пошуках краіны Жаданай».

Вроцлаў. Канцэрт з удзелам гуртоў «Разбітае сэрца пацана» і «Nochy», а таксама Алены Жалудок і «ЧынЧынЧэнэлу».

Гданьск. Святкаванне пад патранажам «Белсату». Ускладанне кветак, марш, дэбаты, кірмаш, майстар-класы, бізнес-нэтворкінг і канцэрт гуртоў «Relikt» і «Kasary», а таксама дэбаты «Палітычныя выклікі для беларускага грамадства і дзяржаўнасці: сучаснасць і спадчына Беларускай Народнай Рэспублікі», якія правядзе вядоўца перадачы «Intermarium» на «Белсаце» Наста Ільіна.

Познань. Марш на Дзень Волі.

Шчэцін. Мітынг і канцэрт «Czeslove & Leo».

25 сакавіка

Беласток. Канцэрт «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю» аркестру «Classic-Modern Orchestra».

Беласток. Забег «Bieg Wolności».

Варшава. Дзень Волі ў «Беларускім хабе»: кінапрагляды, фотавыстава, канцэрт з удзелам Сержука Доўгушава і «Касароў», Ana Mova, гуртоў «Javaryna» і «Atesta».

Варшава. Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова, літаратура і культура Беларусі ў Польшчы і свеце» на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту.

Вроцлаў. Шэсце і мітынг.

Гданьск. Кніжны кірмаш, прэзентацыя кнігі «Kultura – Białoruś. Jakby w cieniu i ciszy» Тадэўша Сухарскага, дыскусія вакол гэтай кнігі «Палякі і беларусы. Агульная барацьба за незалежнасць».

Кракаў. Марш і канцэрт гурта «Teleport».

Ольштын. Сустрэча на Дзень Волі.

Торунь. Мітынг і марг.

***

Перад Днём Волі з невялікім турам па Польшчы праедзе берлінскі панк-скрыпач Паўль Гайгерцэлер, на выступы ён запросіць і беларускіх музыкаў. Анансаваныя наступныя канцэрты: 20 сакавіка ў Варшаве супольна з лідарам гурта «Dzieciuki» Алесем Дзянісавым; 21-га ў Беластоку сольна; 22-га ва Уснаршчызне, 23-га ў Гарайцы і 24-га ў Жэшаве – з беларускім гуртом «Kurwadziki» (акустычны праект музыкаў гурта «Всё_Crazy»).

Акрамя таго, незадоўга да Дня Волі, але без прывязкі да яго, у Варшаве можна будзе паслухаць бярозаўскіх рокераў «:B:N:» – яны выступяць 23 сакавіка на разагрэве ў славутых польскіх панкаў «Pidżama Porno».

Таксама без прывязкі да Дня Волі ў Познані 23 сакавіка выступіць Святлана Бень.

А ў Познані – зноў жа без прывязкі да Дня Волі – 24 сакавіка выступіць беларускі стэндап-комік Дзмітрый Нарышкін.

З нагоды Дня Волі шэраг беларускіх страўняў ладзіць спецыяльныя акцыі – апісанні гэтых акцыяў разам з іншымі анонсамі сабраў «Беларускі хаб».

Архіўнае фота. Дзень Волі. Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат

Літва

19 сакавіка

Вільня. Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам «На беразе Волі».

21 сакавіка

Вільня. Беларуска-літоўская паэтычная імпрэза «Вялікае княства Паэзіі».

Коўна. Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Насустрач Дню Волі».

22 сакавіка

Вільня. Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Насустрач Дню Волі» (сустрэчу перанеслі ў іншае месца праз пагрозы арганізатарам).

24 сакавіка

Вільня. Мітынг, аўтапрабег і канцэрт з удзелам гурта «Naka», Антона Маслыкі і Святланы Ярмілінай.

Вільня. Канцэрт «Naviband».

Вільня. Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка.

Вільня. Спектакль «Сны аб Беларусі».

25 сакавіка

Вільня. Акцыя памяці, аўтапрабег, святочны сплаў па рацэ Вялля (Нярыс), круглы стол з прадстаўнікамі ўладаў Літвы, мітынг, марш і канцэрт Вольнага хору.

Вільня. Упершыню адбудзецца канцэрт Вольнага хора ў Вільні па адрасе Pylimo g. 18. Арганізатары запрашаюць на імпрэзу ў 19:00.

Іншыя краіны

Галоўная падзея: 23–24 сакавіка, Прага, Чэхія. Трэцяя Канферэнцыя беларусаў свету. Канферэнцыю ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і Народныя амбасады. Асноўныя тэмы – узмацненне патэнцыялу беларускай супольнасці за мяжой і наладжванне сталай працы ў найбольш актуальных кірунках. Поўная праграма тут.

Іншыя імпрэзы

19 сакавіка

Брусель, Бельгія. Беларускія імпрэзы ў Еўрапарламенце: выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму, і спектакль Беларускага свабоднага тэатру «Паслядзяцінства».

23 сакавіка

Ансі, Францыя. Мітынг да Дня Волі.

Вена, Аўстрыя. Сустрэча да Дня Волі.

Лондан, Вялікая Брытанія. Імпрэза з нагоды Дня Волі ў Беларускім доме, лекцыя Вінцука Вячоркі.

Маямі, ЗША. Сустрэча, аўтапрабег і пікнік.

Мінэапаліс, ЗША. Сустрэча ў парку.

Рыга, Латвія. Кніжны кірмаш, прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова, музычны выступ Рамана Арлова.

Таронта, Канада. Марш і фотавыстава.

Тбілісі, Грузія. Лекцыя і прэзентацыя праекту «Шляхамі БНР».

Філадэльфія, ЗША. Фестываль беларускай гісторыі і культуры.

Чыкага, ЗША. Ускладанне кветак і дыскусія пра беларускую спадчыну.

Шарлат, ЗША. Сустрэча да Дня Волі.

Эдмантан, Канада. Сход і пікнік.

ЗША. Онлайн-лекцыя пра гісторыю святкавання Дня Волі ў Амерыцы.

24 сакавіка

Атава, Канада. Святочны канцэрт.

Батумі, Грузія. Шэсце і святочны кірмаш.

Берлін, Нямеччына. Сустрэча з нагоды Дня Волі.

Браціслава, Славаччына. Канцэрт, выстава і кінапаказ.

Брусель, Бельгія. Мітынг, марш і прэзентацыя кнігі «Шляхамі БНР».

Брэмен, Нямеччына. Выстава і лекцыя.

Кёльн, Нямеччына. Акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Ліён, Францыя. Акцыя на Дзень Волі на пляцы Бэлькур.

Лондан, Вялікая Брытанія. Сімпозіум і музычныя выступы ў Беларускай бібліятэцы імя Скарыны.

Лос-Анджэлес, ЗША. Пікнік з канцэртам і спаборніцтвамі.

Нью-Ёрк, ЗША. Літургія, святочны абед, канцэрт «The Kozak Family Trio».

Портлэнд, ЗША. Сустрэча на Дзень Волі.

Прага, Чэхія. Марш да Дня Волі.

Роўзвіл (Каліфорнія), ЗША. Варштаты, спаборніцтвы, кўэст, пікнік і канцэрт.

Сан-Дыега, ЗША. Сустрэча з нагоды Дня Волі.

Сіетл, ЗША. Пікнік і гістарычная гульня.

Таллін, Эстонія. Кніжны кірмаш, прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова, музычны выступ Рамана Арлова.

Тбілісі, Грузія. Канцэрт і квіз.

25 сакавіка

Ашдод, Ізраіль. Сустрэча і ўскладанне кветак пад помнікам Янку Купалу.

Батумі, Грузія. Прэзентацыя мапы «Шляхамі БНР».

Бостан, ЗША. Урачыстае ўзняцце беларускага сцяга над гарадской управай.

Г’юстан, ЗША. Сустрэча на Дзень Волі.

Лондан, Вялікая Брытанія. Сімпозіум беларускіх гісторыкаў, палітолагаў, літаратура- і мовазнаўцаў у Беларускай бібліятэцы імя Скарыны.

Таллін, Эстонія. Канцэрт Аляксандра Памідорава.

Тбілісі, Грузія. Мітынг каля парламенту.

***

Акрамя таго, лідар гурта «J:Mors» Уладзімір Пугач дае канцэрты ў Нямеччыне, 19 сакавіка ён выступіць у Гамбургу. Пост-блэк-мэталісты «Dymna Lotva» граюць 22 сакавіка ў польскім Шчэціне і 24 сакавіка ў бельгійскім Генце.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў