Алімпіяда для падтрымання вайны? Краіны Балтыі асудзілі допуск беларусаў і расейцаў на Гульні


Кіраўнікі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Літвы, Латвіі і Эстоніі асудзілі допуск беларусаў і расейцаў на Гульні ў Парыжы налета. Функцыянеры напісалі прэзідэнту МАК Томасу Баху ліст з просьбаю раскрыць працэдуру адбору, якую будуць праходзіць спартоўцы, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы. У звароце адзначаецца, што Алімпіяда можа пераўтварыцца ў пляцоўку падтрымання вайны.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах.
Фота: Denis Balibouse / Reuters / Forum

«Мы заўсёды выразна заяўлялі пра падтрыманне Украіны і асуджалі ўдзел расейцаў і беларусаў у Алімпіядзе. Гэтая пазіцыя не змянілася. Мы расчараваныя гэтым рашэннем, заклікаем міжнародныя спартовыя федэрацыі адхіліць спартоўцаў з гэтых краінаў ад удзелу ў спаборніцтвах», – заявіла старшыня Літоўскага нацыянальнага алімпійскага камітэту Дайна Гудзінявічуце.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт пастанавіў дапусціць беларусаў і расейцаў на Гульні ў Парыжы налета ў нейтральным статусе і без камандных відаў спорту.

Hавiны
Кіраўнік МАК не палічыў вайну ва Украіне і на Блізкім Усходзе падставаю для касавання Алімпіяды
2023.11.13 19:04

Кіраўнікі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Літвы, Латвіі і Эстоніі напісалі ліст прэзідэнту МАК Томасу Баху з просьбаю растлумачыць, як будзе працаваць сістэма вызначэння спартоўцаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне.

«Мы лічым неабходным падкрэсліць важнасць кампетэнтнай, празрыстай, падсправаздачнай, справядлівай і выразна зразумелай працэдуры рэалізацыі рашэння. Мы заклікаем як мага хутчэй даць падрабязнае апісанне працэдуры, што будзе выкарыстоўвацца для вызначэння адпаведнасці спартсменаў крытэрам нейтральных спартоўцаў», – пазначана ў лісце.

Ліст кіраўнікоў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Літвы, Латвіі і Эстоніі да прэзідэнта МАК Томаса Баха. Крыніца: ltok.lt

Функцыянеры з балтыйскіх краінаў назвалі непрымальным допуск беларусаў і расейцаў, «пакуль ва Украіне ідзе вайна і мірныя жыхары пакутуюць ад ваенных злачынстваў, што ўчыняе Расея і падтрымоўвае Беларусь».

Пры гэтым за час вайны загінулі болей за 350 украінскіх спартоўцаў, а шмат якія атлеты засталіся без інфраструктуры, неабходнай для рыхтавання да спаборніцтваў.

«Дастаткова аднаго інцыдэнту, каб пераўтварыць Алімпійскія гульні ў пляцоўку падтрымання вайны. Давайце зробім так, каб гэтага не адбылося», – падсумоўваецца ў лісце.

Меркаванні
Дазвол МАК – гэта яшчэ не ўсё. Хто з беларусаў патэнцыйна можа з’явіцца ў Парыжы
2023.12.10 18:41

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў