Вынікі афіцыйнага экзітпола ў Расеі: Пуцін набірае 87%


Пасля завяршэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у РФ Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі апублікаваў вынікі экзітпола (апытання на выхадзе з выбарчых участкаў). Паводле звестак праўладных сацыёлагаў, Уладзімір Пуцін перамагае з рэкорднымі паказнікамі.

Уладзімір Пуцін.
Крыніца: kremlin.ru

Па выніках экзітпола, на выбарах прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін набраў 87% галасоў. Астатнія кандыдаты прадэманстравалі наступныя вынікі: Мікалай Харытонаў (КПРФ) – 4,6% галасоў, Уладзіслаў Даванкоў (партыя «Новыя людзі») – 4,2%, Леанід Слуцкі (ЛДПР) – 3,0%. Доля несапраўдных бюлетэняў склала 1,2 %.

Цэнтрвыбаркам дае аналагічныя лічбы: пасля апрацоўкі 24,4% бюлетэняў Пуцін лідзіруе з паказнікам 87,97%. А на акупаваных тэрыторыях Украіны за Пуціна нібыта прагаласавалі больш за 90%, сцвярджаюць расейскія ўлады.

Калі істотна нічога не зменіцца, гэта будзе рэкордны вынік за ўвесь час прэзідэнцкіх выбараў у РФ. На прэзідэнцкіх выбараў 2018 году, паводле ЦВК, Пуцін набраў 79,69%.

Цікава, што ў жніўні 2023 году ў інтэрвю з выданню «The New York Times» прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў анансаваў, што на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года пераабранне Пуціна падтрымаюць больш за 90% выбарнікаў.

Hавiны
У Крамлі распавялі, колькі галасоў набярэ Пуцін на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года
2023.08.06 20:15

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў