На прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ў Расеі пераабранне Уладзіміра Пуціна непазбежна: за яго прагаласуюць больш за 90% выбарнікаў. Пра гэта ў інтэрв’ю з выданню «The New York Times» заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
«Нашыя прэзідэнцкія выбары – гэта не зусім дэмакратыя, гэта дарагая бюракратыя», – цытуе выданне словы прадстаўніка Крамля.
«Пуцін будзе пераабраны ў наступным годзе з больш чым 90 % галасоў», – адзначыў Пяскоў.
Таксама ён выказаўся наконт расейска-ўкраінскай вайны. Паводле Пяскова, цяпер няма падставаў для падпісання пагаднення і ў агляднай будучыні Расея будзе працягваць «спецаперацыю».
На пытанне журналіста, ці імкнецца Расея захапіць больш украінскіх тэрыторыяў апроч ужо анексаваных, Пяскоў адказаў: «Не. Мы проста хочам кантраляваць усе тыя землі, якія зараз запісаныя ў нашай Канстытуцыі як нашыя».
Глеб Нержын belsat.eu