Беларусы другія па колькасці выдадзеных Польшчай візаў


Беларусам за апошнія 30 месяцаў, гэта значыць з 2021 года, выдалі звыш 586 тысяч візаў: нацыянальных і шэнгенскіх. Пра гэта расказалі ў польскім МЗС. Гэта другое месца па колькасці, першае займае Украіна – выдадзена больш за 990 тысяч візаў.

Польская віза. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

З сакавіка 2021-га, паводле звестак МЗС Польшчы, замежнікам было выдала 1 951 176 нацыянальных і шэнгенскіх візаў. 586 171 віза – беларусам, з іх нацыянальных – 534 557. Украінцы атрымалі 990 116 візаў. Астатняя колькасць – 374 889 візаў – выдадзена жыхарам іншых краін.

Таксама ў ведамстве паведамілі, што колькасць віз, выданых грамадзянам Расеі, за апошнія гады істотна скарацілася. Летась яна склала толькі некалькі тысяч, калі яшчэ ў 2012 годзе гэтая колькасць была больш за 250 тысяч.

У паведамленні ведамства гаворыцца, што пасля высылкі большасці польскага дыпламатычнага і консульскага персаналу з Беларусі ў 2021 годзе быў створаны Цэнтр візавых рашэнняў для падтрымкі консульскіх устаноў у Беларусі. Ён складаецца з двух офісаў – у Варшаве і Лодзі – з агульнай колькасцю супрацоўнікаў 30 чалавек. ЦВР з 1 чэрвеня па 8 верасня 2023 года прыняў 69 263 рашэнні аб выдачы віз. З іх філіял у Лодзі выдаў 9794 рашэнняў аб візах.

Таксама ў польскім МЗС зазначаюць, што сёлета ў Беларусі захоўваецца высокі попыт на візы, што апраўдвае функцыянаванне ЦВР у яго цяперашнім маштабе. Ён таксама выдае візы ўкраінцам.

Агляд
Куды беларусы звярталіся па шэнгенскія візы і колькі адмоваў атрымалі. Статыстыка Еўракамісіі
2023.09.04 13:06

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў