Сваякі не маюць звестак ад палітвязня Дзяніса Івашына


Сваякі палітвязня журналіста Дзяніса Івашына не маюць звестак пра яго і лічаць, што ён ізноў змешчаны ў штрафны ізалятар. Аб гэтым паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Дзяніс Івашын.
Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

16 траўня стала вядома пра адсутнасць звестак ад палітвязня, гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына. Ягоныя сваякі занепакоеныя тым, што 15 траўня не адбылося тэлефанаванне жонцы, запланаванае паводле графіку званкоў 11-га атраду калоніі ПК № 15 у Магілёве, дзе Івашын адбывае пакаранне.

Пропуск тэлефанавання можа быць абумоўлены рознымі прычынамі. Але родныя Івашына лічаць, што яго чарговы раз змясцілі ў ШІЗА. Ані прычыны для такога пакарання, ані часу, калі гэта сталася, сваякі не ведаюць. Аднак, паводле іхных звестак, Дзяніс быў у атрадзе яшчэ 11 траўня, калі тэлефанаваў сваёй жонцы Вользе Івашынай. А ўжо з 15 траўня ён, відаць, у штрафным ізалятары.

Папярэднія лісты ад журналіста, якія атрымалі ягоныя сваякі, датаваныя 30 красавіка (айчыму), 3 і 8 траўня (маці і жонцы адпаведна). На цяперашні момант дакладных звестак пра Івашына няма.

Трэба пагаварыць
«Магчыма, у нас ужо не будзе дзяцей», – жонка палітвязня Дзяніса Івашына
2023.01.22 12:00

Як раней паведамляў «Белсат», у верасні мінулага года журналіста Дзяніса Івашына прыгаварылі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу памерам 150 базавых адзінак. Кожнаму з дзевяці «пацярпелых» Івашын павінен выплаціць 2000 рублёў. Суд над журналістам пачаўся 15 жніўня і праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома, што ў першы дзень перад пачаткам суда Дзяніс Івашын выкрыкнуў у калідоры «Жыве Беларусь! Слава Украіне!».

Журналісту выставілі абвінавачванне паводле арт. 365 («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў») і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскаю выведкаю. Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманне звязанае з ягоным апошнім расследаваннем пра былых байцоў украінскага «Беркута», якія пасля ўцёкаў з Украіны ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП.

Дзяніс Івашын правёў у СІЗА гарадзенскай турмы 18 месяцаў. За гэты час ён перажыў сэрцавы прыступ, перахварэў на невядомую інфекцыю. На вязня ціснулі: яму блакавалі ліставанне з роднымі, яго неаднаразова кідалі ў карцар. У траўні 2021 года ў Івашына памерла бабуля, аднак яго не пусцілі на пахаванне.

Hавiны
Месцазнаходжанне Бабарыкі дагэтуль не вядомае. Ніхто не бярэ адказнасці
2023.05.16 14:51

Мірона Маліна belsat.eu

Стужка навінаў