«Магчыма, у нас ужо не будзе дзяцей», – жонка палітвязня Дзяніса Івашына


У праграме «Трэба пагаварыць» размаўляем з жонкаю палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольгаю пра тое, ці дачакаецца яна свайго мужа з-за кратаў і чаму не асуджае тых, хто не гатовы чакаць.

«Не дачакалася!» – калі ты жонка вязня і выбіраеш болей не чакаць яго з турмы, а жыць сваё жыццё, падрыхтуйся, што грамадства цябе моцна асудзіць. Гаворым пра вядомых сужэнцаў палітвязняў – Святлану Ціханоўскую, Андрэя Шарэнду, Аляксандру Звераву (былую дзяўчыну Эдуарда Бабарыкі).

«Мяне дужа звар’явала, калі грамадства задзяўбло дзяўчыну Эдуарда Бабарыкі, якая абвясціла ў сацсетках, што яны разышліся, у той момант, пакуль ён яшчэ застаецца за кратамі», – гаворыць вядоўца праграмы Крысціна Дробыш.

А як вы лічыце, ці магчыма дачакацца чалавека, якога пасадзілі на 10–15–20 гадоў?

Пакідайце каментары на нашых старонках у сацсетках: TelegramFacebookTikTok і Twitter.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS .

Belsat.eu

Калаж з фота: Volha Ivashyna / Facebook.com