Месцазнаходжанне Бабарыкі дагэтуль не вядомае. Ніхто не бярэ адказнасці


Дзе цяпер былы прэтэндэнт на прэзідэнта Беларусі падчас выбараў 2020 года Віктар Бабарыка, а таксама ў якім ён стане, – да гэтага часу невядома. Пра гэта 16 траўня паведамілі ў камандзе палітвязня.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / Instagram

«Ніводная ўстанова сістэмы Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС, у тым ліку падведамасныя больніцы, не можа ўзяць на сябе адказнасці і пацвердзіць, што Віктар цяпер у іх», – гаворыцца ў паведамленні.

У камандзе палітыка адзначылі, што адвакаты зноў паедуць у папраўчую калонію № 1 Наваполацку, дзе мусіць адбываць пакаранне Віктар Бабарыка, каб атрымаць пра яго інфармацыю. Сваякі працягваюць дамагацца асабістага прыёму ў начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС.

Hавiны
Дзе Бабарыка? Папярэдне, палітвязень больш не значыцца ў сваім атрадзе ў калоніі
2023.05.12 18:12

Увечары 26 красавіка стала вядома, што былы кандыдат на прэзідэнта і палітычны вязень Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў шпіталь з Наваполацкай папраўчай калоніі № 1. Гэта адбылося ў ноч на 25 красавіка. Паведамленне выклікала вялікі міжнародны рэзананс. Аднак нягледзячы на шматлікія заклікі да ўладаў паказаць, у якім стане палітвязень, гэтага зроблена не было. Цяпер увогуле не вядома, дзе зняволены палітык.

Паводле непацверджаных звестак, Віктара Бабарыку маглі перавесці ў СІЗА № 1 у Менску. Пацверджанняў гэтай інфармацыі няма.

12 траўня праваабаронцам стала вядома, што Віктар Бабарыка больш не значыцца ў складзе свайго атраду ў ПК-1 у Наваполацку, дзе палітвязень адбываў пакаранне. Інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў