Ад ліфтавага электрамеханіка да памочніка кіраўніка. БелАЭС шукае амаль 150 працаўнікоў


На сайце Дзяржаўнай службы занятасці з’явіліся 144 вакансіі ад Беларускай атамнай электрастанцыі. Паглядзелі, каго шукаюць і колькі гатовыя плаціць.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Самы нізкі заробак на АЭС прапаноўваюць электрамеханіку для ліфтаў – 704,7–1127,52 рублі. Адукацыя на гэтую пасаду патрэбная сярэдняя спецыяльная.

Крыху больш будзе зарабляць кладаўшчык на першай беларускай атамнай станцыі – ад 805,41 да 1087,3 рублёў. Адукацыя таксама павінна быць сярэдняя спецыяльная.

Адразу пасля 11 класаў школы, з агульнай сярэдняй адукацыяй можна ісці працаваць дэзактыватарнікам на БелАЭС. Плаціць будуць ад 783,68 да 1412,66 рублёў.

Самы высокі заробак прапаноўваюць начальніку змены цэху АЭС – ад 4678,56 да 7017,84 рублёў. Адукацыя патрабуецца вышэйшая, а таксама досвед працы ад 15 гадоў. Абяцаюць даць кватэру.

На БелАЭС шукаюць намесніка генеральнага дырэктара ў галіне якасці. Патрэбная вышэйшая адукацыя і досвед працы ад 15 гадоў. Абяцаюць заробак 3622,32–5433,48 рублёў. Пра службовую кватэру ў вакансіі згадак няма.

Hавiны
Улады Беларусі хочуць змяніць пагадненне з Расеяй аб БелАЭС
2023.11.10 10:45

Генеральнаму дырэктару АЭС патрэбны таксама памочнік для ўзаемадзеяння з Белэнерга, Мінэнерга і іншымі дзяржаўнымі органамі. Такому працаўніку будуць плаціць 2300,4–3565,68 рублёў. За гэта ад яго патрабуюць вышэйшую адукацыю і ад 15 гадоў досведу.

Намесніка шукае і начальнік аддзелу ядравай бяспекі. Патрабуецца вышэйшая адукацыя і больш за 10 гадоў досведу працы. Заробак 2241,68–3586,69 рублёў.

У спісе шмат вакансіяў інжынераў, у тым ліку – вядучых інжынераў. Шукаюць інжынераў-праграмістаў. Плаціць абяцаюць ад 1200 да 1890 рублёў.

Hавiны
Лукашэнка ў Астраўцы: «Хай бы была другая АЭС. Я прыхільнік гэтага»
2023.11.03 16:16

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў