«Raiffeisen Bank» рыхтуецца сысці з Беларусі, нягледзячы на страты ў сотні мільёнаў еўраў


Аўстрыйская «Raiffeisen Bank International AG» (RBI) рыхтуецца прадаць сваю маёмасць у Беларусі інвестарам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Пра гэта 14 лютага паведамілі ў «Прыёрбанк».

Прыёрбанк. Менск, Беларусь, 5 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Як адзначаецца, RBI знаходзіцца на прасунутай стадыі перамоваў пра продаж 87,74 % сваіх акцыяў у «Прыёрбанку» і яго даччыных кампаніях інвестару з ААЭ «Soven 1 Holding Limited». Гэта «можа прывесці да патэнцыйнага сыходу RBI з беларускага рынку», заявілі ў банку.

Страты групы RBI у выніку здзелкі складуць каля 225 мільёнаў еўраў у сувязі з розніцай у кошце пакупкі і балансавага кошту капіталу «Прыёрбанку».

Таксама «чакаецца дадатковы адмоўны фінансавы вынік у памеры каля 450 мільёнаў еўраў на кансалідаваны прыбытак групы RBI, звязаны з рэкласіфікацыяй пераважна гістарычных стратаў ад курсавых розніц, якія цяпер знаходзяцца ў іншым сукупным даходзе».

19 траўня 2023 года стала вядома, што «Raiffeisen Bank International» абмяжуе сваю супрацу з беларускімі банкамі. Гэта павінна значна ўскладніць для іх ажыццяўленне міжнародных плацяжоў.

Абноўлена
«Raiffeisen Bank» абмяжуе сваю дзейнасць у Беларусі з 31 ліпеня
2023.05.19 15:40

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў