Смяротнае пакаранне пратэстоўцаў у Іране ды выгляд на Млечны Шлях. Галоўныя здымкі


Антыўрадавыя пратэсты ў Перу, візіт прэзідэнта Польшчы ва Украіну, смяротнае пакаранне для ўдзельнікаў пратэстаў у Іране, скаладром у былой капліцы ў Францыі, вучэнні ўкраінскіх салдатаў ля мяжы з Беларуссю, штогадовыя гонкі на вярблюдах у Егіпце ды фестываль вялікіх насякомых у Чылі – сабралі сусветныя падзеі за тыдзень у фотападборцы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай. 11 студзеня стала вядома, што ў межах міжнароднай кааліцыі Польшча перадасць Украіне роту танкаў «Leopard 2». Львоў, Украіна.
Фота: Ukrainian Presidential Press Ser / Reuters / Forum
Трэнеры стаяць на лесвіцах і глядзяць у біноклі падчас трэніроўкі мужчын па хуткасным спуску на этапе Кубка свету па гарналыжным спорце ля вёскі Вэнген (Wengen), Швейцарыя.
Фота: Fabrice Coffrini / AFP / East News
Варонка на зямлі пасля расейскага ракетнага ўдару, які адбыўся ўначы і пашкодзіў 39 дамоў у Запарожжы, Украіна.
Фота: Ukrinform / East News
Две машыны праваліліся ў яму з-за праліўнога дажджу, які размыў дарогу ў штаце Каліфорнія. Спатрэбілася больш за 50 пажарных, каб выцягнуць чатырох пасажыраў з велічэзнай ямы. Чэтсўорт (Chatsworth), ЗША.
Фота: David Swanson / Reuters / Forum
Украінскія вайскоўцы з тэрытарыяльнай абароны Валыні праходзяць вучэнні ля мяжы з Беларуссю. Валынская вобласць, Украіна.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Кіроўца пікапа сочыць за штогадовымі гонкамі на вярблюдах «Wadi Zalaga» у рэгіёне Паўднёвага Сіная. Машыны ідуць за гоншчыкамі вельмі блізка, даючы інструкцыі і накіроўваючы іх падчас спаборніцтваў. Паўднёвы сінай, Егіпет.
Фота: Celestino Arce / NurPhoto / AFP / East News
Гіганцкая скульптура багамола на парадзе «Казуркі» («Insectes») падчас міжнароднага фестывалю «Teatro a Mil» у Сант’яга, Чылі.
Фота: Javier Torres / AFP / East News
Кардонная труна ў памяць аб ахвярах мінулых пратэстаў ляжыць перад паліцыяй падчас акцыі пратэсту супраць ураду прэзідэнткі Перу Дзіны Балюартэ. Ліма, Перу.
Фота: Ernesto Benavides / AFP / East News
Штучны скаладром у манастыры аблатаў Беззаганнай Марыі ў Парыжы, Францыя.
Фота: AP Photo / Christophe Ena / East News
Байкер удзельнічае ў спаборніцтвах на 10-м этапе ралі «Дакар-2023» у Саудаўскай Аравіі.
Фота: Franck Fife / AFP / East News
Іранец Маджыд Казэмі (Majid Kazemi) ў залі суда пасля вынясення смяротнага пакарання. Як мяркуюць іранскія ўлады, Маджыд разам з Саідам Ягубі (Saeid Yaghoubi) і Салехам Міргашэмі (Saleh Mirhashemi) вінаватыя ў забойстве сяброў ваенізаванай арганізацыі «Басідж», якія ўдзельнічалі ў падаўленні антыўрадавых пратэстаў, якія пачаліся ў выніку смерці 22-гадовай Магсы Аміні з-за няправільнага нашэння хіджабу. Ісфахан, Іран.
Фота: Wana News Agency / Reuters / Forum
Сабака сядзіць на даху свайго прытулку ў сабачым двары ў даліне Больтэрдален (Bolterdalen), Шпіцбэрген, Нарвегія.
Фота: Daniel Cole / AP Photo / East News
Пешаход з парасонам праходзіць міма флагманскай кнігарні «Waterstones», дзе прадаецца кніга «Запасны» («Spare») брытанскага прынца Гэры. У мемуарах, якія выклікалі скандал яшчэ да рэлізу, прынц распавядае падрабязнасці жыцця каралеўскай сям’і ды нечаканыя дэталі са свайго мінулага. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Justin Tallis / AFP / East News
Птушыная Дарога (Млечны Шлях) асвятляе начное неба ў нацыянальным парку Маўнт-Райнір (Mount Rainier). Штат Вашынгтон, ЗША.
Фота: mediadrumimages / KatZhou / Media Drum / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў