Міхаіл Хадаркоўскі апублікаваў дакумент, які сведчыць пра колькасць загінулых расейскіх вайскоўцаў ва Украіне


Расейскі палітык Міхаіл Хадаркоўскі апублікаваў дакумент Міністэрства фінансаў РФ, у якім агучваецца памер выплаты родных загінулых у вайне супраць Украіны. Са спасылкай на Мінабароны называецца і лічба забітых вайскоўцаў – амаль 50 тысячаў.

Міхаіл Хадаркоўскі на з’ездзе «Открытой России».
Фота: facebook.com/komandaor

Міхаіл Хадаркоўскі апублікаваў ліст Міністэрства фінансаў Расеі, які, паводле ягоных словаў, прасачыўся ў сеціва і адлюстроўвае колькасць забітых расейскіх вайскоўцаў у вайне супраць Украіны. У дакуменце адзначаецца, што на 24 жніўня ва Украіне загінулі 48759 вайскоўцаў. Родным загінулых з бюджэту РФ выплацілі 361,4 мільярды рублёў (амаль 59 мільёнаў долараў ЗША). Такім чынам Мінабароны ацэньвае жыццё вайскоўца ў 7,4 мільёны расейскіх рублёў (120 тысячаў долараў).

Дакумент, які апублікаваў Міхаіл Хадаркоўскі.
Фота: Mikhail Khodorkovsky / Twitter

Акрамя гэтага Міністэрства абароны ў дакуменце просіць Мінфін РФ выдзеліць да канца бягучага году і на наступны код яшчэ амаль трыльён рублёў (16 мільярдаў долараў) у якасці кампенсавання родным загінулых. Такім чынам у Мінабароне дапускаюць страты каля 200 тысячаў вайскоўцаў да канца наступнага году.

Афіцыйны Кіеў штодня публікуе свае звесткі па колькасці загінулых расейскіх вайскоўцаў. Лічбы, якія прыводзіць Генштаб Украіны падобныя на тыя, якія адлюстраваныя ў дакуменце апублікаваным Міхаілам Хадароўскім. У Мінфіне РФ падлічылі, што кожны месяц у вайне супраць Украіны армія Расеі страчвае 8132 вайскоўца.

Hавiны
Украінская армія вызваліла больш за 30 населеных пунктаў на Харкаўшчыне
2022.09.10 08:38

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў