Мінабароны Расеі прапануе змяніць мяжу з Літвой, Фінляндыяй і Польшчай


Мінабароны Расеі лічыць неактуальнымі межы ў Балтыйскім моры ад 1985 года і прапануе іх змяніць у аднабаковым парадку. Цяперашнія межы нібыта не адпавядаюць «геаграфічным абставінам».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Згодна з прапановай Мінабароны, мяжа Расеі мае быць пашыраная за кошт часткі акваторыі на ўсходзе Фінскай затокі, а таксама каля гарадоў Балтыйск і Зеленаградск у Калінінградскай вобласці.

Для гэтага збіраюцца абнавіць пералік пунктаў, ад якіх адмераюць шырыню паласы тэрытарыяльных водаў каля мацерыковай часткі і астравоў Расеі ў Балтыйскім моры.

«Простыя зыходныя лініі ў Фінскай затоцы не маюць працягу і не замыкаюцца на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі, што, у сваю чаргу, не дазваляе вызначыць вонкавую мяжу ўнутраных марскіх водаў», – заяўляе Мінабароны.

МЗС Расеі даручылі даць на захоўванне генеральнаму сакратару ААН копіі змененых мапаў. Пакуль праект выстаўлены на грамадскае абмеркаванне, аднак ужо гаворыцца, што змены мусяць уступіць у сілу ў студзені 2025 года.

Гісторыі
Паўзучая мяжа. Як жывуць людзі паміж Грузіяй і Расеяй
2023.07.30 15:03

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў