СК распачаў крымінальныя справы супраць усіх кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду


Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што пачатыя крымінальныя справы ў дачыненні 257 прадстаўнікоў «экстрэмісцкіх арганізацыяў», якія ўдзельнічаюць у выбарах у Каардынацыйную раду.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Фота: TUT.by

Каардынацыйную раду ў Следчым камітэце называюць «злачыннай арганізацыяй», а выбары ў КР – «рэарганізацыяй гэтай злачыннай групы з наступным прызначэннем новых лідараў экстрэмісцкіх ячэек».

Супраць усіх 257 кандыдатаў, якія бяруць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ў рамках 12 спісаў, адкрытыя крымінальныя справы паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 357 («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады»);
  • арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару»);
  • арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»);
  • арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

У СК падкрэсліваюць, што маюць інфармацыю пра тое, што на тэрыторыі Беларусі ўдзельнікі выбараў у КР маюць аб’екты нерухомасці і маёмасці.

«Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя дзеянні. Следчым камітэтам будуць прынятыя вычарпальныя захады для забеспячэння прынцыпу непазбежнасці пакарання і кампенсацыі стратаў, у тым ліку ў рамках спецыяльнага вядзення», – зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Hавiны
«Знайшлі брата і прыйшлі да яго». Што вядома пра ператрусы ў беларусаў, якія з’ехалі за мяжу?
2024.05.18 19:44

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў