Адпрацоўка для мэдыкаў, мяжа, «Avast». Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, які ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя падзеі апошніх тыдняў.

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

Тэрмін адпрацоўкі пасля ардынатуры для мэдыкаў-бюджэтнікаў павялічылі да 5 гадоў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў расказаў на паседжанні праграмнай камісіі партыі «Адзіная Расея» аб дамоўленасці між Беларуссю і Расеяй стварыць адзіныя падручнікі па гісторыі. Мае быць створаная беларуска-расейская камісія па гісторыі, у якую войдуць расейская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце пад кіраўніцтвам памочніка Уладзіміра Пуціна, скандальнага экс-міністра культуры Расеі Уладзіміра Мядзінскага і беларускі рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, на чале якога кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сяргеенка. Таксама бакі дамовіліся на стварэнне адзіных падручнікаў па гісторыі для школаў і вышэйшых навучальных установаў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Беларусь і Расея пачалі сумесную працу па стварэнні агульнага спісу экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў, заявіў 6 лютага беларускі пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты. З ягоных словаў, бліжэйшым часам гэтае пытанне будзе вырашана. Паспрабавалі высветліць, што на практыцы будзе абазначаць укаранення гэтых захадаў у жыццё і якія наступствы гэта будзе мець як для расейцаў, так і для беларусаў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У Літве хочуць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Спыніць рух транспарту, тавараў і людзей праз пункты пропуску «Лаварышкес» (з беларускага боку – «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка») прапануе камісія па нацыянальнай бяспецы Літвы.

Каментар
Поўнага закрыцця мяжы Літвы з Беларуссю ніхто не хацеў бы – дэпутат Валдас Ракуціс
2024.02.07 12:04
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Чэшская кампанія-распрацоўнік антывірусных праграмаў «Avast» паведаміла пра спыненне працы ў Беларусі і Расеі праз санкцыі. Адзін з ананімных Telegram-каналаў, звязаных з беларускімі прапагандыстамі і сілавікамі, назваў гэта «паслугай КДБ». Ці праўда страта значная?

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў