Тэрмін адпрацоўкі размеркавання пасля ВНУ павялічаць. Як пазбегчы такога рабства?


Каб спыніць уцёкі маладых людзей за мяжу, лукашысты ўвялі адмысловае размеркаванне і для студэнтаў-платнікаў, а бюджэтнікам пастанавілі дакінуць яшчэ некалькі гадоў працы паводле размеркавання.

«Замест таго каб займацца стварэннем для іх [маладых спецыялістаў] нармальных, людскіх умоваў са справядлівай, дастойнай аплатай працы і магчымасцямі развіцця, дыктатар прапануе зрабіць іх прыгоннымі на 5–7 гадоў», – каментуе новую захаду Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Што могуць зрабіць маладыя спецыялісты, каб пазбегчы такога рабства? Чаму большасць беларусаў не працуе паводле спецыяльнасці? Як і куды людзі ўцякаюць ад размеркавання? Да чаго прывядзе павелічэнне тэрміну адпрацоўвання?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы даведаецеся з чарговага выдання ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгаю Старасцінай.

Госці студыі: Маргарыта Ворыхава, дарадца Святланы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі і студэнцтва; Андрэй Вазьянаў, сацыяльны антраполаг, лектар ЕГУ; Леў Львоўскі, старэйшы навуковы работнік BEROC.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu