Літоўскі бізнесмен прызнаўся, што дапамагаў «Горадня Азоту» абыходзіць санкцыі ЕЗ


Літоўскі бізнесмен Саўлюс Коціс, які жыве і працуе ў Кыргызстане, прызнаў удзел ягонага бізнесу па абыходу санкцыій Еўразвязу супраць «Горадні Азоту». Ён публічна папрасіў прабачэння і абвясціў аб прыпыненні дзейнасці, звязанай з магчымым парушэннем санкцый. Пра гэта паведамляе літоўскі расследавальніцкі цэнтр Siena.

Беларускія калійныя ўгнаенні.
Фота: БелТА

Раней журналісты Siena паведамлялі пра ланцужок кампаній, якія займаюцца ўвозам у Літву беларускага карбаміду. Адзіны вытворца гэтага ўгнаення ў Беларусі – прадпрыемства «Горадня Азот» з санкцыйнага спісу ЕЗ. Аднак на карбамід самі па сабе абмежаванні не распаўсюджваюцца, і ў клайпедскі тэрмінал яго прывозяць пад выглядам прадукцыі іншай кампаніі. Пасля прадукцыя прадавалася ў Літве праз фірму-«пракладку».

Літоўскі бізнесовец Саўлюс Коціс сам пацвердзіў Siena, што ўдзельнічаў у гэтай схеме:

«Кампанія Misir.Co [Коціс яе саўладальнік] займалася экспартам беларускіх угнаенняў у студзені – лютым 2023 года. Кантракт быў падпісаны і выкананы маімі партнёрамі на падставе сертыфікатаў, што прадукцыя не знаходзіцца пад санкцыямі».

Саўлюс Коціс публічна папрасіў прабачэння перад усімі, хто «быў расчараваны безадказнымі паводзінамі» яго самога і ягоных калегаў, і прызнаўся, што мае намер «згарэць у агні сораму і нянавісці да сябе».

Ён таксама запэўніў, што дамова на пастаўку карбаміду з Беларусі ўжо скасаваная, а дзейнасць Misir.Co прыпыненая.

Раней журналісты «Беларускага расследавальніцкага цэнтру» разам з ініцыятывай «Рабочы рух», літоўскім расследавальніцкім цэнтрам Siena пры падтрымцы «КіберПартызан» выяўлялі, што беларуская кампанія «Горадня Азот» масава пастаўляе сваю прадукцыю ў краіны ЕЗ.

Hавiны
«Горадня Азот» абыходзіць еўрапейскія санкцыі
2023.02.20 20:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў