«Горадня Азот» абыходзіць еўрапейскія санкцыі


Журналісты «Беларускага расследавальніцкага цэнтру» разам з ініцыятывай «Рабочы рух», літоўскім расследавальніцкім цэнтрам «Siena» пры падтрымцы «КіберПартызан» выявілі, што беларуская кампанія «Горадня Азот» масава пастаўляе сваю прадукцыю ў краіны ЕЗ. Гэта адбываецца на фоне абмежаванняў з боку Еўразвязу. Журналісты высвятлялі, якім чынам беларуская дзяржаўная кампанія абыходзіць санкцыі.

Паводле высноваў «Беларускага расследавальніцкага цэнтру», «Горадня Азот» паспяхова абыходзіць еўрапейскія санкцыі. Дзеля гэтага дзяржаўная кампанія выкарыстоўвае фірмы-пракладкі. Журналісты выявілі дзве такія кампаніі. Адна перавозіць угнаенні на фурах, іншая – па чыгунцы. На гэтых схемах зарабляюць у тым ліку «кашалькі» Аляксандра Лукашэнкі.

Адной з такіх фірмаў з’яўляецца прадпрыемства «Гриком». Дырэктарам фірмы выступае гарадзенец Віктар Русак, але створаная яна Гарадзенскім гарвыканкамам.

Новаствораная фірма пастаўляе прадукцыю «Горадня Азот». Журналісты атрымалі дакументы, паводле якіх, прадпрыемства абавязвалася паставіць у Сербскую кампанію «Wakler» карбаміду прыкладна на € 20 млн.

Пазней дырэктар і саўладальнік гэтай фірмы Жэлька Эрцэга заявіў журналістам, што нібыта не ведае пра такія рэчы.

Але насамрэч галоўныя маршруты шэрага экспарту ўгнаенняў з Беларусі – чыгуначны і марскі.

Блакаванне фуры з прадукцыяй прадпрыемства «Горадня Азот» на літоўска-беларускай мяжы. 14 лютага 2023 года.
Фота: Рабочы Рух / Telegram

У кастрычніку 2022 года беларуская кампанія «Техноспецтрейдинг» атрымала ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разавую экспартную ліцэнзію на пастаўкі карбаміду. Прадукцыю кампанія мелася паставіць эмірацкай фірме «DP World Commodities and Logistics FZE». Прычым фірма абавязвалася перавезці 30 тысяч тон карбаміду коштам € 15 млн.

Аднак «Техноспецтрейдинг» пазіцыянуе сябе не толькі як пастаўшчык, але і як вытворца карбаміду. Вось толькі офіс кампаніі – звычайны катэдж на ўскрайку Менску. Ніякая вытворчасці побач няма.

Высветлілася, што «сваю прадукцыю» «Техноспецтрейдинн» загружае на чыгуначнай станцыі «Аульс», што каля з «Горадня Азот». Працаўнікі кампаніі – былыя працаўнікі «Горадня Азот».

Такім чынам гэтая фірма зʼяўляецца яшчэ адной «пракладкай» «Горадня Азота». Яе могуць выкарыстоўваюць дзеля паставак прадукцыі ў Еўропу ў абыход санкцый, а эмірацкія пакупнікі – гэта толькі прыкрыццё.

Перавозчыкамі прадукцыі «Горадня Азот» зʼяўляецца фірма «Рузэкспедиция», якая належала лагістычнаму аператару «Брэміна груп». А вось уласнікамі аператара выступаюць Аляксей Алексін, Мікалай Варабей і Аляксандр Зайцаў. Усе яны зʼяўляюцца «гаманцамі» Аляксандра Лукашэнкі і таксама патрапілі пад санкцыі ЕЗ.

Усю інфармацыю журналісты перадалі літоўскім міністрам, якая паабяцалі разабрацца ў сітуацыі.

Hавiны
Кіраўніцтва гарадзенскага «Азоту» палохае Еўразвяз тэхнагеннай катастрофай
2021.12.12 20:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў