У Грэцыі акцыя памяці ахвяраў чыгуначнай катастрофы скончылася масавымі беспарадкамі


У Афінах адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і дэманстрантамі пасля мітынгу ў памяць аб ахвярах трагедыі чыгуначнай катастрофы. Сілавікоў атакавалі бутэлькамі з запальнай сумессю і камянямі, паліцыянты ўжылі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты, пішуць мясцовыя медыі.

Сутыкненні мітынгоўцаў з паліцыянтамі пасля акцыі памяці ахвяраў чыгуначнай катастрофы. Афіны, Грэцыя. 5 сакавіка 2023 года.
Фота: Alkis Konstantinidis / Reuters / Forum

Паводле розных ацэнак, у акцыі памяці ў Афінах узялі ўдзел ад 7 да 15 тысячаў асобаў. Беспарадкі пачаліся пасля мітынгу. Дэманстранты ўжывалі бутэлькі з запальнай сумессю, камяні і фаеры, сілавікі – светлашумавыя гранаты і слезацечны газ.

У месцах сутыкненняў пашкоджаныя вітрыны крамаў і аўтобусныя прыпынкі.

Папярэдне паведамляецца пра семярых параненых паліцыянтах. Затрыманыя шасцёра дэманстрантаў.

Чыгуначная аварыя здарылася ўвечары 28 лютага. На поўначы краіны сутыкнуліся пасажырскі і грузавы цягнік. Загінулі 57 асобаў.

Прычынай катастрофы стаўся чалавечы фактар, а таксама агульная занядбанасць чыгуначнай інфраструктуры.

Сёння прэм’ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулых.

Hавiны
У чыгуначнай катастрофе ў Грэцыі 32 асобы загінулі, 85 пацярпелі
2023.03.01 08:50

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў