У Беларусі вярнулі льготы на сяле, каб стварыць «камфортныя ўмовы для пражывання»


Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў указ № 42, якім скарэктаваў указ ад 22 верасня 2017 года № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».

Мужчина катается на лыжероллерах в Беларуси, спорт
Мужчына едзе на ролікавых лыжах па вясковай дарозе. Менская вобласць, Беларусь. 20 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

«Указ накіраваны на развіццё інфраструктуры гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці, а таксама стварэнне камфортных умоў для пражывання», – заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Згодна з указам, для індывідуальных прадпрымальнікаў і суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць у сельскай мясцовасці рознічны гандаль, грамадскае харчаванне і аказваюць бытавыя паслугі, з 1 студзеня 2024 года па 31 снежня 2028 года аднаўляецца дзеянне асобных ільгот, якія дзейнічалі ў 2018 – 2022 гадах.

У прыватнасці, вырашана зменшыць на 50 % стаўкі падатку на прыбытак ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), атрыманы ад дзейнасці на гэтай тэрыторыі, падаходнага падатку з фізічных асоб, калі ІП зʼяўляюцца платнікамі гэтага падатку. Юрыдычныя асобы таксама вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Таксама ўводзіцца асобны тарыф на электрычную энергію для гандлёвых абʼектаў і абʼектаў грамадскага харчавання на сяле.

Апроч таго, дазволена без атрымання згоды антыманапольнага органа набываць нерухомую маёмасць у сельскай мясцовасці для рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, аказання бытавых паслуг. Можна будзе адчужаць без правядзення гандляванняў па рынкавым кошце нерухомую маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, для такой дзейнасці на працягу не менш як трох гадоў на сяле і ў малых гарадах.

Але льготы дзейнічаюць не паўсюль, а толькі ў тых населеных пунктах, якія вызначаць абласныя саветы дэпутатаў.

За 2023 год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 10 215. А вось колькасць юрыдычных асобаў вырасла значна менш – толькі на 4,09 тысячы.

Hавiны
За год у Беларусі стала на 10 тысячаў ІП менш
2024.02.04 09:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў