За 2023 год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 10 215. А вось колькасць юрыдычных асобаў вырасла значна менш.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, летась колькасць ІП у Беларусь скарацілася з 262,7 тысяч да 252,5 тысяч. А вось колькасць юрасоб павялічылася толькі на 4,09 тысячы.
Змяншэнне колькасці ІП звязана са змяненнем падатковага заканадаўства. Гэтак, з 1 студзеня 2023 года ІП страцілі права на «спрошчаную сістэму падаткаабкладання». Акрамя таго, скарацілася колькасць відаў дзейнасці для адзінага падатку. Пры гэтым улады заяўляюць, што адбываецца ператок індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы.
Чарговыя змяненні ІП чакалі з 2024 года. У прыватнасці, у залежнасці ад прыбытку для прадпрымальнікаў уведзенае павышанае падаткаабкладанне.
Якуб Хруст belsat.eu