Хто з ІП будзе «законным» і каму давядзецца плаціць павышаны падаходны падатак


Міністэрства па падатках і зборах Беларусі пракаментавала змяненні ў дзейнасці ІП і прымяненне для іх павышанай стаўкі падаходнага падатку.

грошы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Так, індывідуальны прадпрымальнік, сукупны памер даходаў і (або) валавой выручкі якога ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці нарастаючым вынікам на працягу каляндарнага года перавысіў 500 тысяч рублёў, не мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю без утварэння юрыдычнай асобы. Ён не можа гэта рабіць, пачынаючы з 1 студзеня каляндарнага года, які ідзе за каляндарным годам, у якім утварылася такое перавышэнне. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца грамадзянінам з парушэннем гэтага патрабавання, будзе прызнана незаконнай.

Такім чынам, замацавана магчымасць ажыццяўлення грамадзянамі прадпрымальніцкай дзейнасці ў статусе «індывідуальны прадпрымальнік» толькі ў выпадку, калі ўстаноўлены крытэрый не перавышае 500 тысяч рублёў за год для:

  • даходу, атрыманага ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, – для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць агульны парадак падаткаабкладання;
  • валавай выручкі – для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць выплату адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (далей – адзіны падатак);
  • сукупнага памеру даходу і валавой выручкі – для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць у каляндарным годзе агульны парадак падаткаабкладання і выплату адзінага падатку.

Адначасова для індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў падаходнага падатку (якія прымяняюць агульны парадак падаткаабкладання), прадугледжана павышанае падаткаабкладанне падаходным падаткам па стаўцы ў памеры 30 працэнтаў даходаў, атрыманых індывідуальным прадпрымальнікам ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці з пачатку 2024 года, калі памер такіх даходаў перавысіў 500.

Адзначаецца, што вышэйназванае павышанае падаткаабкладанне падаходным падаткам па стаўцы ў памеры 30 працэнтаў не прымяняецца да валавой выручкі, атрыманай пры ажыццяўленні відаў дзейнасці, адносна якіх індывідуальным прадпрымальнікам выплачваецца адзіны падатак.

Hавiны
Калі ІП у Беларусі будуць абавязаны падаваць дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе
2023.12.16 12:18

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў