Расейцы прэзентавалі фільм, прысвечаны пратэстам у Беларусі. Твары ўдзельнікаў мітынгаў схаваныя


Расейскае выданне «Медуза» прэзентавала фільм «Паглядзіце наверх» пра пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Аўтары адзначаюць, што «змянілі некаторыя арыгінальныя кадры», бо ўдзельнікі тых мітынгаў дасюль зазнаюць пераслед.

Дакументальную стужку «Паглядзіце наверх» выпусціла берлінская студыя «Narra», заснаваная расейцамі-эмігрантамі.

Суаўтар фільму, журналіст Аляксандр Уржанаў кажа, што гэта – сведчанне жорсткага задушэння пратэстаў у Беларусі і гісторыя пра тое, што асоба заўсёды мае магчымасць выбару нават у самыя беспрасветныя часы.

У цэнтры сюжэту – два героі, якія «маглі быць бы добрымі суседзямі ці знаёмцамі, але апынуліся адзін супраць аднаго ў ролі ахвяры і агрэсара».

«Падавалася, што яны не могуць зрабіць нічога. Аднак абодва даказалі, што гэта не так, што ёсць шлях паміж адчайным подзвігам і нялюдскай абыякавасцю», – адзначыў Уржанаў.

Напачатку фільму аўтары папярэджваюць, што «змянілі некаторыя арыгінальныя кадры», бо сілавікі працягваюць хапаць удзельнікаў пратэстаў 2020 года на падставе  фота і відэа, зробленых на месцах падзеяў.

Летась разгарэўся скандал з іншай стужкаю пра беларускую мірную рэвалюцыю – фільмам «Хроніка сучаснасці» літоўскага выдання «Delfi». Аўтары схавалі твары не ўсіх пратэстоўцаў, і сілавікі сцвярджалі, што знайшлі і затрымалі некалькіх асобаў, якія трапілі ў кадр.

Разбор
Чым небяспечны фільм пра беларускі пратэст, у якім не схаваныя твары ўдзельнікаў
2023.07.25 18:25

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў