Былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч узялі пад варту паводле крымінальнай справы


Стала вядома, што затрыманую 23 студзеня каталіцкую верніцу і былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч узялі пад варту паводле крымінальнай справы, паведамляе «Хрысціянская візія».

Аксана Ючкавіч.
Фота: dina-photo.by

Аксану вінавацяць паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак ці актыўны ўдзел у іх»). Аксана цяпер у Следчай турме № 8 Жодзіна.

34-гадовая Аксана Ючкавіч – знаная актывістка ў рыма-каталіцкай супольнасці Беларусі. Жанчына спявала ў хоры «Глорыя», брала ўдзел у руху каталіцкіх скаўтаў, выкладала курс польскай мовы для навучэнцаў міждыяцэзіяльнай семінарыі, працавала як журналістка ў выдавецтве «Pro Christo» і на афіцыйным партале беларускай Каталіцкай царквы catholic.by. Таксама займалася дабрачыннасцю – працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай місіі добрага самараніна ў Менску.

Аксана Ючкавіч пазначаная як выкладчыца польскай мовы на сайце Цэнтру славянскіх культураў і моваў. У красавіку 2023 года сілавікі затрымалі дырэктарку цэнтру Ірыну Зімневу. У офісе арганізацыі адбыліся ператрусы. Зімневу абвінавацілі ў хуліганстве, а ў тэлефоне нібыта знайшлі выявы ў белых і чырвоных колерах.

На дзень 3 лютага 2024 года ў Беларусі за кратамі застаюцца 35 журналістаў і працаўнікоў медыяў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Агляд
Рэпрэсіі, самацэнзура і «закон». Якім быў 2023 год для беларускіх вернікаў і чаго чакаць у 2024-м
2023.12.24 07:02

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў