Затрыманая былая журналістка catholic.by Аксана Ючкавіч


Былую журналістку catholic.by і верніцу Аксану Ючкавіч затрымалі 23 студзеня, калі ў Беларусі праходзілі масавыя арышты былых палітвязняў і сваякоў палітвязняў. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».

Аксана Ючкавіч.
Фота: dina-photo.by

«Аксана Ючкавіч паходзіць з парафіі ў Парафіянаве. Верніца асабліва вядомая сярод каталікоў Менску, дзе яна арганізоўвала шматлікія падзеі і мерапрыемствы», – піша «Хрысціянская візія».

Catholic.by – гэта афіцыйны партал Каталіцкага касцёлу ў Беларусі.

Аксана Ючкавіч пазначаная як выкладчыца польскай мовы на сайце Цэнтру славянскіх культураў і моваў. У красавіку 2023 года сілавікі затрымалі дырэктарку цэнтру Ірыну Зімневу. У офісе арганізацыі прайшлі ператрусы. Зімневу абвінавацілі ў хуліганстве, а ў тэлефоне нібыта знайшлі выявы ў бел-чырвона-белых колерах.

Hавiны
Ціханоўская заклікае партнёраў адрэагаваць на масавыя затрыманні ў Беларусі
2024.01.24 11:39

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў