Затрыманая дырэктарка Цэнтру славянскіх моваў і культураў «Славцентр» Ірына Зімнева


Сілавікі затрымалі дырэктарку Цэнтру славянскіх моваў і культураў «Славцентр» Ірыну Зімневу. Пра гэта паведаміў 12 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна». Пазней сталі вядомыя падрабязнасці яе затрымання і абвінавачання.

Ірына Зімнева.
Фота: viasna96 / Telegram

Праваабаронцам стала вядома, што 12 красавіка затрымалі дырэктарку Цэнтру славянскіх моваў і культураў «Славцентр» Ірыну Зімневу. Разам з ёй былі затрыманыя дзве яе намесніцы: іх адпусцілі пасля допыту. Падчас ператрусу ў галоўным офісе вынялі ўсе камп’ютары.

Зімневу будуць судзіць паводле арт. 19.1 КаАП («Хуліганства»), у тэлефоне нібыта знайшлі выявы ў бел-чырвона-белых колерах, а таксама малюнак з тэкстам «Перамагай зло дабром». Справу ў судзе Маскоўскага раёну Менску будзе разглядаць суддзя Таццяна Мотыль.

Ірына – маці дзвюх непаўнагадовых дзяўчат. «Слаўцэнтр» займаецца арганізацыяй курсаў польскай мовы, а таксама дае кансультацыі па атрыманні карты паляка і паступленні ў польскія ВНУ. Пакуль галоўны офіс зачынены, супрацоўнікі працягваюць працаваць.

Алена Рувіна / Антон Тачняк  belsat.eu

Стужка навінаў