У Мазыры скончыў жыццё самагубствам працаўнік НПЗ


Работнік транспартавага цэху Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу здзейсніў суіцыд праз ціск у звязку з крымінальнаю справаю за крадзеж паліва, паведамляе «Флагшток».

Мазырскі НПЗ.
Фота: Флагшток

Інцыдэнт адбыўся ў другой палове лютага 2024 года. Пра гэта гомельскаму выданню паведамілі дзве не звязаныя паміж сабою крыніцы.

Да самагубства мужчыну магла падштурхнуць праверка АБЭП, якая знайшла крадзеж дызельнага паліва ў цэху № 4 (транспартавы). Пад следствам у гэтай справе цяпер больш за 10 работнікаў. Адзін з кіроўцаў, верагодна, не вытрымаў ціску і перацяў сабе жылы, ад чаго памёр у сябе ўдома.

1 снежня мінулага года, таксама ў Мазыры, на «Мазырсолі» пасля пагрозы звальнення памёр сушыльнік цэху № 2 Мікалай Заяц.

29 лістапада 2023 года здзейсніў суіцыд 30-гадовы работнік «Гомсельмашу»: мужчына скокнуў з будынку заводакіраўніцтва з пятага паверху.

У неафіцыйнай групе 1-га рудаўпраўлення ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» 21 студзеня 2024 года з’явілася паведамленне пра гібель працаўніка «Беларуськалію». Зменнага майстра знайшлі павешаным.

Hавiны
На «Беларуськаліі» загінуў працаўнік?
2024.01.22 11:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў