Работнік «Гомсельмашу» забіў сябе, скокнуўшы з будынку заводу. Давялі экс-міліцыянты?


У Гомлі зрабіў сабе смерць 30-гадовы працаўнік мясцовага прадпрыемства. Пра гэта паведамляюць незалежныя крыніцы, але маўчаць афіцыйныя.

Будынак заводакіраўніцтва ААТ «ВА Гомсельмаш».
Фота: flagshtok.info

«На «Гомсельмашы» 29 лістапада хлопец здзейсніў самагубства, скокнуўшы з будынку заводакіраўніцтва з пятага паверху. Упаў на тэрыторыю заводу», – паведамілі чытачы тэлеграм-каналу «Реальная Беларусь».

Загінуламу было 30 гадоў, ягонае імя Арцём Сідарок.

Чытачы звязвалі ягоную смерць з былымі міліцыянтамі, якія цяпер працуюць на заводзе і «цкуюць рабацяг і кіраўніцтва».

«Хлопца таго, відаць, давялі, бо ён пайшоў у кабінет да гэтых экс-службоўцаў, а адтуль – зняў куртку і выйшаў у акно», – паведамлялі чытачы.

Інфармацыю пра гібель на працы Сідарка выданню «Флагшток» пацвердзілі ягоныя знаёмыя. Пахаванне адбылося 29 лістапада.

Пры гэтым выданне адзначае, што інфармацыйныя рэсурсы «Гомсельмашу» не паведамлялі пра гібель свайго работніка. Замаўчала яго ў сваёй зводцы і міліцыя.

Hавiны
Медыі: раптоўна памёр намеснік начальніка Шчучынскага РАУСу
2023.11.29 18:11

29 лістапада таксама стала вядома, што раптоўна на працоўным месцы памёр намеснік начальніка Шчучынскага РАУС Сяргей Асавік. Ён хутка прасунуўся на кар’ернай лесвіцы пасля падзеяў 2020 года. Тады ён здымаў апазіцыйныя мітынгі на камеру і выклікаў АМАП на пратэстоўцаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў