Турарбекава: У БДУ стварылі адмысловыя камісіі, якія будуць рэпрэсаваць выкладчыкаў


На кожным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту стварылі адмысловыя камісіі, якія будуць вырашаць, ці працягваць кантракт з супрацоўнікамі. Пра гэта паведаміла палітолаг, былая выкладчыца БДУ Роза Турарбекава.

Факультэт журналістыкі БДУ.
Фота: bsu.by

«Як мне стала вядома, на кожным факультэце была заснаваная спецыяльная камісія, якая вырашае заключаць з Вамі кантракт ці не. Калі раней пытанне аб прыёме на працу вырашалася праз умоўны конкурс, абмеркаванне вынікаў працы на пасяджэнні кафедры, далей навуковай радай факультэту і ўніверсітэту. То цяпер створаная адмысловая камісія, куды ўваходзяць дэкан, намеснік дэкана ў ідэалагічнай і выхаваўчай працы і інш. Працэдура незразумелая, але зразумела адно – гэта інстытуцыялізацыя рэпрэсіяў», – заявіла палітолаг.

Паводле яе, такія камісіі стварылі, каб правяраць на прадмет лаяльнасці да ўлады.

«Што ж мне гэта нагадвае? Сталінскія «тройкі»? Ці мясцовыя партыйныя ячэйкі? Не. Гэта менавіта адмысловыя камісіі, якіх раней не было ніколі. Гэта вынаходка рэжыму Лукашэнкі. Цяпер кожны дэкан і ўсе сябры камісіі будуць несці адказнасць за «экстрэмістаў», – падкрэсліла Роза Турарбекава.

У лютым з дакладной запіскі Следчага камітэту «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў» стала вядома, што як найменш 155 супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту пераводзілі грошы «экстрэмістам». У дачыненні да гэтых людзей «праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні».

Hавiны
Следчы камітэт: як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»
2024.02.17 10:52

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў