Следчы камітэт: як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»


Следчы камітэт Беларусі распавёў, што як найменш 155 супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту пераводзілі грошы «экстрэмістам», піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэту. 26 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

У дачыненні да гэтых людзей «праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні». Пра гэта стала вядома з дакладной запіскі СК «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў», якую ведамства даслала ў некаторыя навучальныя ўстановы.

У дакуменце Следчы камітэт пагражае тым, хто данаціў, адказнасцю паводле арт. 361-2 КК РБ(«Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»), 361-3 КК («Фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах») і 290-1 КК («Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»).

Вядома, што тым, хто данаціў, прапанавалі «яўку з павіннай», каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Таксама папярэджанне атрымала кіраўніцтва БДУ.

Hавiны
Сілавікі прымусілі беларусаў заплаціць за данаты каля $ 11,5 млн
2024.02.16 16:11

Надоечы старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гора распавёў, што ў 2023 годзе беларусы, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу за данаты, заплацілі дзяржаве больш за Br 37 млн – гэта каля $ 11,5 млн.

У 2023 годзе ў пракуратуру для накіравання ў суд было перададзена больш за 1300 «экстрэмісцкіх» справаў (нагадаем, у апошнія гады слова «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваюць для абазначэння любых праяваў іншадумства). Таксама летась актыўна выкарыстоўваўся інстытут «спецыяльнай дасудовай вытворчасці», у рамках якога была скончаная вытворчасць адносна 12 крымінальных справаў у дачыненні да 31 асобы.

«Рэалізуецца механізм вызвалення ад крымінальнай адказнасці асобаў, якія ажыццявілі фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, аднак з’явіліся з пакаяннем і кампенсавалі прычыненую шкоду», – заявіў Гора.

Hавiны
Пяць гадоў турмы за данат у 50$. Рэпрэсіі ў Беларусі 27 студзеня
2024.01.27 22:52

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў