На тэрыторыі кампусу Універсітэту штату Флорыда (FSU) у сталіцы штату горадзе Тэлагэсі 17 красавіка адбылася страляніна. Загінулі два чалавекі, пяцёра параненыя, паведамляе CNN.
Каля Заходнечэшскага ўніверсітэта ў Пльзене, Чэхія, былі чутныя гукі, падобныя на стрэлы, паведамляе чытач «Белсату». Чэшская паліцыя пацвердзіла у «Х», што выехала на месца здарэння. Пра пацярпеўшых паліцыі на момант публікацыі не было вядома.