Каля Заходнечэшскага ўніверсітэта ў Пльзене, Чэхія, былі чутныя гукі, падобныя на стрэлы, паведамляе чытач «Белсату». Чэшская паліцыя пацвердзіла у «Х», што выехала на месца здарэння. Пра пацярпеўшых паліцыі на момант публікацыі не было вядома.
Да ўніверсітэта прыбыла вялікая колькасць супрацоўнікаў паліцыі, атрады хуткага рэагавання і верталёт.
Паведамленне пра падазроныя гукі паступіла каля 17:00 па мясцовым часе, паведамілі паліцыя і чытач «Белсату».
«Усё гэта адбывалася на факультэце электратэхнічным, а я знаходзіўся на факультэце прыкладных ведаў. Я бачыў мігалкі міліцыі і верталёт, чуў гукі, падобныя на стэл. Але ніхто дакладна не ведае, гэта была стэляніна ці, можа, піратэхніка», – адзначае крыніца «Белсату».
Паводле нашага суразмоўцы, людзей з электратэхнічнага факультэта пачалі эвакуяваць. Бліжэй да 18:00 паліцыя пісала, што эвакуацыя яшчэ працягваецца, а ва аўдыторыях вядуцца вобшукі. На момант публікацыі эвакуіравана з месца здарэння каля 1000 чалавек.
«Частку людзей, якія не змаглі эвакуявацца, папрасілі забарыкадавацца ва універсітэце», – дадае чытач «Белсату».
Людзі таксама атрымалі СМС-паведамленні, што пакідаць універсітэт самастойна нельга.

Навіна пра гукі падобныя на стэл з’ явілася менш, чым праз год пасля парастрэлкі на факультэце Карлава універсітэту ў Празе 21 снежня 2023 года. Тады 13 чалевек былі забітыя, а 25 параненыя. Той, хто страляў, таксама загінуў.
Арсен Рудэнка belsat.eu